У панядзелак каманда сабралася ў Мінску ў поўным складзе. Футбалісты, якія прадстаўляюць замежныя клубы, прыступілі да падрыхтоўкі раней за астатніх і трэніраваліся па індывідуальных планах. На збор былі выкліканы 23 футбалісты. Як адзначыў галоўны трэнер зборнай Ігар Крывушэнка, на дадзены момант гэта найбольш падрыхтаваныя гульцы.
У суботу, 8 чэрвеня, у матчы трэцяга тура кваліфікацыйнай групы С беларусы сустрэнуцца з камандай Германіі, а 11 чэрвеня згуляюць з футбалістамі Паўночнай Ірландыі. Абодва паядынкі на полі «Барысаў-Арэны» пачнуцца ў 21.45.
«Каб былі шанцы на перамогу, трэба добра вывучыць саперніка, месцы, дзе можаш аказаць ціск, прымусіць памыляцца, — каментуе першы паядынак з немцамі Ігар Крывушэнка. — У той жа час вывучыць, дзе гэта можа зрабіць сапернік і паспрабаваць закрыць тыя зоны і футбалістаў. Цяпер практычна ўсе гульні яны правялі па схеме 3-4-4. Гуляюць у тры цэнтральныя абаронцы. Матч супраць Галандыі паказаў, што гэта збалансаваная каманда, якая мае гульцоў добрага ўзроўню». Галоўны трэнер не стаў дзяліць гульні з Германіяй і Паўночнай Ірландыяй па статусе. «Ёсць гульня з Германіяй — рыхтуемся і пастараемся максімальна ўдала згуляць у гэтым матчы. Наступная гульня супраць Паўночнай Ірландыі — будзем рыхтаваць каманду да наступнага саперніка. Я не сказаў бы, што матч з Германіяй не такі важны, як з Паўночнай Ірландыяй. У нас ёсць дзве гульні, і трэба паспрабаваць дамагчыся максімуму ў абедзвюх», — адзначыў Ігар Крывушэнка.
Нагадаем, на старце адборачнага турніру Еўра-2020 зборная Беларусі пацярпела два гасцявыя паражэнні — ад Нідэрландаў (0:4) і Паўночнай Ірландыі (1:2). Нямецкія футбалісты абыгралі ў гасцях галандцаў (3:2), а паўночнаірландцы дома перамаглі эстонцаў (2:0).
Турнірнае становішча: Паўночная Ірландыя — 6 ачкоў (2 матчы), Германія — 3 (1), Нідэрланды — 3 (2), Эстонія — 0 (1), Беларусь — 0 (2). У фінальную стадыю кантынентальнага першынства выйдуць па дзве найлепшыя каманды з 10 адборачных груп, яшчэ чатыры пуцёўкі атрымаюць пераможцы плэй-оф Лігі нацый УЕФА.
Футбалісты, што былі запрошаны на трэніровачны збор:
Дар'я Лабажэвіч
А разам з імі навучанне, сацпакет і нават жыллё.
Беларусь — адзін з сусветных лідараў у галіне здабычы і глыбокай перапрацоўкі торфу.
«Мы зацікаўлены, каб да нас прыязджалі».