Вы тут

Усё, што трэба ведаць пра бясплатнае харчаванне для дзяцей да двух гадоў


Спецыялісты Міністэрства працы і сацыяльнай абароны расказваюць, ці мае права беспрацоўная жанчына на дапамогу па цяжарнасці і родах, а таксама ў якіх выпадках сям'я можа страціць права на бясплатныя прадукты харчавання для дзяцей да двух гадоў.


Фота smartum.com.ua

— Ці атрымаюць дапамогу па цяжарнасці і родах жанчыны, зарэгістраваныя ў якасці беспрацоўных? І ў якім памеры яна прызначаецца?

— Жанчыны, зарэгістраваныя ў якасці беспрацоўных, альбо калі яны праходзяць прафесійную падрыхтоўку, перападрыхтоўку, павышэнне кваліфікацыі і навучальныя курсы па накіраванні органаў па працы, занятасці і сацыяльнай абароне, у адпаведнасці з арт. 7 закона «Аб дзяржаўных дапамогах сем'ям, якія выхоўваюць дзяцей», маюць права на дапамогу па цяжарнасці і родах.

Жанчынам, зарэгістраваным у органах па працы, занятасці і сацыяльнай абароне ў якасці беспрацоўных, дапамога па цяжарнасці і родах прызначаецца ў памеры 100 % дапамогі па беспрацоўі за кожны каляндарны месяц перыяду, на які прызначана дапамога па цяжарнасці і родах, але не менш за мінімальны памер дапамогі па цяжарнасці і родах.

Жанчынам, якія праходзяць прафесійную падрыхтоўку, перападрыхтоўку, павышэнне кваліфікацыі і навучальныя курсы па накіраванні органаў па працы, занятасці і сацыяльнай абароне, дапамога па цяжарнасці і родах прызначаецца ў памеры 100 % стыпендыі за кожны каляндарны месяц перыяду, на які прызначана дапамога па цяжарнасці і родах, але не менш за мінімальны памер дапамогі па цяжарнасці і родах.

— Якія прадукты харчавання выдаюцца бясплатна дзецям да двух гадоў?

— Дзеці да двух гадоў забяспечваюцца бясплатна прадуктамі харчавання айчыннай вытворчасці, якія прызначаны для дзяцей ранняга ўзросту і маюць адпаведную маркіроўку на ўпакоўцы з указаннем узросту, з якога яны могуць ужывацца ў ежу.

Прадукты адпускаюцца ў межах нормы водпуску ва ўпакоўках таго аб'ёму, які маецца ў асартыменце.

Вы можаце самі выбраць сухую сумесь для дзіцячага харчавання. Але замена прадуктаў, прадугледжаных прыкладнымі наборамі, іншымі прадуктамі не дапускаецца. І ўлічыце: калі вы не атрымаеце прадукты на працягу месяца, права на іх атрыманне за гэты месяц страчваецца.

— Калі муж з'яўляецца індывідуальным прадпрымальнікам, ці ёсць у сям'і права атрымліваць бясплатнае харчаванне на дзіця ва ўзросце да двух гадоў?

— Асноўным крытэрыем для вызначэння права на забеспячэнне бясплатнымі прадуктамі харчавання дзяцей першых двух гадоў жыцця з'яўляецца бюджэт пражытковага мінімуму, які дзейнічае на дату падачы заявы. Калі ваш муж з'яўляецца прадпрымальнікам, яму неабходна падаць звесткі аб даходах ад занятку прадпрымальніцкай дзейнасцю за 12 месяцаў, якія папярэднічаюць месяцу звароту.

— У якім выпадку спыняецца забеспячэнне бясплатнымі прадуктамі харчавання, напрыклад, ці губляецца такое права, калі дзіця пойдзе ў дзіцячы садок?

— Афармленне дзіцяці ў дзіцячы садок не паўплывае на працяг атрымання бясплатнага харчавання. У цэлым, бясплатнае забеспячэнне прадуктамі харчавання спыняецца на падставе інфармацыі, якая прадстаўляецца камісіяй па справах непаўналетніх — у выпадку адабрання дзіцяці з сям'і, органамі апекі і папячыцельства — пры адмове бацькоў ад дзіцяці, адабранні дзіцяці з сям'і, змяшчэнні дзіцяці ў дзіцячую інтэрнатную ўстанову, арганізацыямі аховы здароўя — пры змяшчэнні дзіцяці ва ўстанову аховы здароўя (на тэрмін больш за адзін месяц), смерці дзіцяці, бацькамі — пры змене месца жыхарства дзіцяці (часова або пастаянна), кругласутачным знаходжанні дзіцяці ва ўстанове, якая забяспечвае атрыманне дашкольнай адукацыі, альбо пры наступленні названых абставін.

У выпадку ўтойвання звестак або падачы недакладных звестак, з якімі звязана права на бясплатнае забеспячэнне прадуктамі харчавання, сям'я пазбаўляецца права на зварот па бясплатнае забеспячэнне прадуктамі харчавання на працягу шасці месяцаў.

Падрыхтавала Святлана БУСЬКО

Выбар рэдакцыі

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Вольга Здзярская: Для мяне мая прафесія — жыццё

Вольга Здзярская: Для мяне мая прафесія — жыццё

Актрыса НАДТ імя М. Горкага — пра шлях да сцэны і натхненне.

Грамадства

«Любоў — галоўнае, што бацькі павінны даць сваім дзецям»

«Любоў — галоўнае, што бацькі павінны даць сваім дзецям»

Тата і мама — два самыя важныя чалавекі ў жыцці кожнага дзіцяці.