Вы тут

«Санет» — новая кнігарня ў Слоніме


На Гродзеншчыне заўжды шанавалі кнігу. І праз яе распаўсюджванне ў кнігарнях, і праз бібліятэчную прапаганду. Была арганізавана ў свой час нават прыватная бібліятэка беларускай кнігі імя Янкі Купалы ў адной са слонімскіх вёсак. І ў няпростыя 1920—1930-я гады, калі Заходняя Беларусь была пад палякамі, надзвычай шанавалі кнігу на беларускай мове. Вось і новая кнігарня «Белкнігі» ў Гродзенскай вобласці адкрываецца менавіта ў Слоніме. З 15 чэрвеня яна пачне працаваць у тэставым рэжыме. А прымеркавана падзея да Дня беларускага пісьменства, які сёлета пройдзе ў старажытным горадзе 1 верасня.


Мы, несумненна, разумеем, што горад Слонім займае асаблівае месца ў гісторыі нашай краіны, мае свае багатыя асветніцкія традыцыі, — расказвае генеральны дырэктар «Белкнігі» Аляксандр Вашкевіч. — І таму мы паспрабавалі ў асартыменце адлюстраваць тэматыку, звязаную са Слонімам, пісьменнікамі — ураджэнцамі Слонімшчыны, увогуле Гродзеншчыны. Спадзяёмся, што тэставы рэжым работы кнігарні дапаможа наладзіць стасункі з патэнцыйнымі пакупнікамі, дапаможа зразумець іх запыты, зацікаўленасць.

Кнігарня «Санет» зусім невыпадкова пачынае работу ў тэставым рэжыме 15 чэрвеня. У гэты дзень на Гродзеншчыне, у Карэліцкім раёне, пройдзе адмысловы фестываль «Кніжныя сустрэчы ў Мірскім замку». Старажытны замак прыме гасцей не толькі з Беларусі. Прыедуць пісьменнікі і з Украіны і Расіі, каб сустрэцца са сваімі зацікаўленымі чытачамі, каб падпісаць кнігі з аўтографамі.

Сяргей Шычко

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

А разам з імі навучанне, сацпакет і нават жыллё.

Эканоміка

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Беларусь — адзін з сусветных лідараў у галіне здабычы і глыбокай перапрацоўкі торфу.

Грамадства

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

«Мы зацікаўлены, каб да нас прыязджалі».