Вы тут

Усходні гараскоп на наступны тыдзень


АВЕН. Старайцеся не марнаваць каштоўны час. Плёткі і балбатня, каментары ў сацсетках — такога ў вашым раскладзе павінна быць як мага менш. А вось пачытаць добрую кнігу, пакатацца з дзецьмі на роварах, сустрэцца з даўнімі сябрамі не перашкодзіць. Пачуццё такту і прывабнасць дазволяць вам віртуозна справіцца з пастаўленымі задачамі.У выхадныя лепш з'ехаць за горад.


eventnew.ru

ЦЯЛЕЦ. Абставіны могуць запатрабаваць ад вас цвярозасці розуму і адвагі думак. Не дазваляйце хандры вырашаць штосьці за вас. Не варта зацыклівацца на праблемах і няўдачах, нават калі такія маюць месца. Вас чакае адказная і цікавая праца. Можа з'явіцца маса ідэй і новых знаёмых. Сцеражыцеся недамовак і непаразуменняў у адносінах з блізкімі людзьмі.


БЛІЗНЯТЫ. На гэтым тыдні вы будзеце забяспечаны сімпатыяй і падтрымкай сяброў і аднадумцаў. Зоркі раяць спакайней ставіцца да недахопаў іншых. Для вас цяпер час ажыццяўлення смелых планаў і глабальных задум. Падарожжы пройдуць удала і запомняцца. Вы адчуеце гармонію з сабой і светам.


РАК. На гэтым тыдні фартуна ўсміхаецца вам і апякуе ў многіх справах. Увасабляйце ў жыццё даўнія праекты, яны могуць прынесці поспех. У сераду пажадана не ўзвальваць на свае плечы зашмат працы. Адпачынак таксама важны — інакш станеце няўважлівыя і раздражнёныя. Не хавайце сваёй радасці ці засмучэння ад блізкіх, і яны з разуменнем паставяцца да вас. Іх падтрымка падбадзёрыць і надасць сіл.


ЛЕЎ. Можаце многага дасягнуць, калі прызнаеце свае памылкі і выправіце іх. Вам можа быць цяжкавата пільная цікавасць з боку партнёраў і калег. Не выключана, што нядобразычліўцы паспрабуюць справакаваць вас на канфлікт. Праявіце цярпенне і такт. У пятніцу адбудзецца падзея, якая можа адкрыць перад вамі новыя магчымасці ў кар'еры.


ДЗЕВА. На гэтым тыдні вашы славалюбныя задумы могуць увасобіцца ў жыццё, калі атрымаецца дзейнічаць вельмі акуратна і прытрымліваць язык на людзях. У сераду не перакладайце рашэнне важных пытанняў на чужыя плечы. Калі будзеце дзейнічаць дыпламатычна, то ў чацвер зможаце ўгаварыць начальства на што заўгодна. Загадзя падрыхтуйцеся да верагодных няўдач у суботу, сустракайце іх без панікі і істэрыкі.


ШАЛІ. Давядзецца вырашаць чужыя праблемы, кагосьці мірыць, даваць грошай у доўг. Калегі чакаюць ад вас ініцыятывы. У адносінах з блізкімі людзьмі ў канцы тыдня могуць узнікнуць пэўныя цяжкасці. Разбірацца, хто вінаваты, будзеце пазней, пакуль важна прыдумаць, як выйсці з сітуацыі, якая склалася. Паспрабуйце аддаць дастаткова ўвагі дзецям. У выхадныя варта выбрацца на прыроду, пакатацца на ровары.


СКАРПІЁН. У першай палове тыдня вас пацешаць поспехі ў справах і дадатковы прыбытак. Прычым нават складаныя задачы вырашацца хутка і без асаблівых намаганняў. Вы абаяльныя, вам няма роўных у мастацтве пераканання, да таго ж поўныя энергіі і сіл. Дык падзяліцеся сваім пазітыўным настроем з блізкімі людзьмі!


СТРАЛЕЦ. Паспрабуйце быць вытрыманымі і разважлівымі, не дазваляйце ўцягнуць сябе ў авантуру. Вашы ідэі і пачынанні знойдуць падтрымку і прынясуць прыбытак. У сераду лепш не прымаць сур'ёзных рашэнняў, непажадана планаваць дзелавыя сустрэчы і перамовы. Другую палову тыдня можна прысвяціць сямейным справам. Дзецям або бацькам спатрэбіцца ваша дапамога.


КАЗЯРОГ. На гэтым тыдні не варта прымаць катэгарычных рашэнняў і рваць сувязі. Пазбягайце канфліктаў. Абапірайцеся толькі на добра правераных і надзейных людзей і на ўласныя напрацоўкі. Не шкадуйце часу на адукацыю і развіццё. Пажадана не афішаваць свае намеры, тады яны хутчэй ажыццявяцца. У канцы тыдня, верагодна, давядзецца займацца выпраўленнем памылак, дапушчаных у нядаўнім мінулым, прычым не абавязкова вамі.


ВАДАЛІЎ. На гэтым тыдні непажадана праяўляць актыўнасць і ініцыятыву. Плывіце па плыні, гэта самае простае і надзейнае. У адносінах з навакольнымі праявіце вытрымку і спакой: паспрабуйце не гаварыць лішняга, не прыдзірайцеся да чужых недахопаў і не лезьце з парадамі, калі вас пра гэта не просяць. У пятніцу варта сабрацца з сіламі і давесці пачатую справу да канца, якой бы працаёмкай яна ні здавалася.


РЫБЫ. На гэтым тыдні вы будзеце з дзіўнай упартасцю наступаць на адны і тыя ж граблі. Ці не час вучыцца на сваіх памылках? У аўторак будзеце вымушаны хутка прымаць рашэнне на свой страх і рызыку. Падзеі пагражаюць разгортвацца зусім не так, як вы задумалі. Аднак гэта не падстава для трывог і страхаў. Энергія, якая перапаўняе вас, можа быць не заўсёды канструктыўнай, таму асцярожнасць не пашкодзіць. Асабліва сачыце за вострым языком.

Выбар рэдакцыі

Спорт

«Нават праз 40 гадоў сямейнага жыцця рамантыка застаецца...»

«Нават праз 40 гадоў сямейнага жыцця рамантыка застаецца...»

Інтэрв'ю з алімпійскім чэмпіёнам па фехтаванні.