Вы тут

Цікавыя навіны пра жанчын з-за мяжы


Студэнтка плаціць за вучобу чханнем

Брытанская студэнтка зразумела, што чханне прыносіць больш грошай, чым праца афіцыянткай, паведамляе Daіly Maіl.

18-гадовая Эбі Хейвуд вучыцца ў мастацкай школе ў горадзе Лідс. Аднойчы падчас малявання яна за тры гадзіны чхнула 37 разоў. Відэа гэтага працэсу, апублікаванае на YouTube, нечакана стала папулярным. Дзяўчына вырашыла, што на гэтым можна зарабіць, а таму пачала ўжо спецыяльна чхаць перад камерай і прадаваць запісы.

У інтэрнэце сапраўды знайшліся аматары, якія плацяць да 100 фунтаў стэрлінгаў за відэа, у якіх дзяўчына выконвае іх просьбы — напрыклад, чхае і паказвае ногі альбо чхае і нешта кажа. «Аднойчы хтосьці хацеў, каб я чхнула і пайшла ў грамадскую прыбіральню», — згадвае Хейвуд.

Дзяўчына сцвярджае, што здольная чхнуць 11 разоў за 5 хвілін, і пры гэтым за ўвесь час толькі двойчы дачхалася да крыві з носа. Затое відэа для «аматараў чхання» дапамагаюць ёй плаціць за вучобу і не баяцца, што з-за нястачы грошай давядзецца кінуць мастацкую школу.


Амерыканка выйграла ў латарэю 30 разоў за дзень

Жанчына з горада Рычманд (штат Вірджынія, ЗША) купіла 30 латарэйных білетаў у адзін дзень, і ўсе яны аказаліся шчаслівымі, паведамляе партал USА Tоdау.

Дэбора Браўн расказала, што ў дзень пакупкі білетаў ёй усюды траплялася спалучэнне лікаў 1-0-3-1. Жанчына даверылася інтуіцыі і купіла 20 латарэйных білетаў і ўпісала ў іх гэтыя нумары. Затым яна набыла яшчэ дзесяць квіткоў у іншай краме. Кожны білет каштаваў адзін долар, а самы буйны прыз у латарэю складаў 5000 долараў. Такім чынам Браўн выйграла 150 тысяч, выдаткаваўшы ўсяго 30. Паводле слоў амерыканкі, калі яна прыйшла па грошы, яе «ледзь удар не хапіў». Арганізатары латарэі заявілі ёй, што шанц адгадаць правільную паслядоўнасць быў роўны адзін да дзесяці тысяч. Жанчына пакуль не ведае, на што патраціць выйгрыш.

Падрыхтаваў Іван Купарвас

Выбар рэдакцыі

Навука

Наколькі эфектыўна працуе сістэма інтэлектуальнай уласнасці?

Наколькі эфектыўна працуе сістэма інтэлектуальнай уласнасці?

Расказаў першы намеснік старшыні Дзяржаўнага камітэта па навуцы і тэхналогіях Рэспублікі Беларусь Дзяніс Каржыцкі.

Здароўе

У Нацыянальны каляндар плануюць уключыць новыя прышчэпкі

У Нацыянальны каляндар плануюць уключыць новыя прышчэпкі

Як вакцыны выратоўваюць жыцці і чаго можа каштаваць іх ігнараванне?

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.