Таццяна Уладзіміраўна — былая настаўніца і амаль равесніца газеты. Не хапае якіх-небудзь дзясятка гадоў. «Звязда» нядаўна адсвяткавала 100-гадовы юбілей, а Таццяна Уладзіміраўна — 90-гадовы. З газетай «пазнаёмілася» яшчэ ў 70-я, калі працавала настаўніцай пачатковых класаў у вёсцы Путрышкі Гродзенскага раёна. Раз-пораз чытала «Звязду», якую выпісалі ў школу. Пасля выхаду на пенсію вырашыла выпісаць на дом. І не шкадуе. Чытае артыкулы пра выхаванне, сямейнае жыццё, культурныя падзеі. Гэтыя тэмы даюць станоўчы імпульс і пазітыўны настрой, што вельмі важна для самаадчування, лічыць Таццяна Нікалаева.
Увогуле, жанчына і зараз захоўвае бадзёрасць духу, сустракаецца з настаўніцкім калектывам, ёй тэлефануюць і прыязджаюць павіншаваць са святамі яе былыя вучні. Так адбылося і падчас 90-годдзя, якое Таццяна Уладзіміраўна святкавала сёлета. У тым, што яна мае сілы і кожны дзень сустракае з добрым настроем, ёсць і заслуга «Звязды», кажа былая настаўніца. Яна жадае новых поспехаў свайму любімаму выданню, а мы, у сваю чаргу, спадзяёмся, што Таццяна Уладзіміраўна застанецца нашым чытачом яшчэ надоўга.
Маргарыта УШКЕВІЧ
У сталіцы адкрылася ХХХ Мінская міжнародная кніжная выстаўка-кірмаш.
«Мы плануем навучыць аднаўленчым медыятыўным практыкам 20 чалавек з розных устаноў».
«Важны момант, што яўныя сімптомы аўтызму ёсць, але бацькі не жадаюць заўважаць іх».
Ужо традыцыя з нагоды Дня роднай мовы прапаноўваць чытачам праверыць свае веды.