Вы тут

Уцякаў ад патрульнай машыны і трапіў у ДТЗ


Раніцай нарад ДПС у Віцебску заўважыў на вуліцы Воінаў-Інтэрнацыяналістаў аўтамабіль «Таёта», які занесла ўбок. У адказ на патрабаванне спыніцца кіроўца зрабіў спробу ўцячы.


Праваахоўнікі ўключылі маячкі, аднак аўтамабіль працягваў рух. У выніку кіроўца не справіўся з кіраваннем і вылецеў у кювет. На месцы ДТЗ ён быў затрыманы. Па інфармацыі аддзялення агітацыі і прапаганды ДАІ УУС Віцебскага аблвыканкама, за рулём іншамаркі знаходзіўся п'яны 18-гадовы жыхар Віцебска, які не меў пасведчання кіроўцы. На пасажырскім сядзенні знаходзілася яго непаўналетняя знаёмая. У дачыненні да кіроўцы былі складзеныя пратаколы за кіраванне ТС у стане алкагольнага ап'янення, асобай, якая не мае права кіравання, за адсутнасць дамовы абавязковага страхавання,  а таксама іншых правіл дарожнага руху. Машына змешчана на штрафстаянку.

Сяргей РАСОЛЬКА

Загаловак у газеце: Уцякаў ад патрульнай машыны і трапіў у ДТЗ

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».