Вы тут

Патокі пацыентаў раздзеляць па зонах


У  Стаўбцоўскай раённай цэнтральнай бальніцы пасля рэканструкцыі адкрылася прыёмнае аддзяленне.


Яно зроблена з улікам сучасных патрабаванняў усіх нарматыўных дакументаў і падзелена на зоны. Зялёная зона прызначана для зваротаў амбулаторных пацыентаў, жоўтая — для тых, хто некаторы час (да сутак) можа знаходзіцца ў аддзяленні ў выпадку дыягностыкі захворвання або лячэння, якое не патрабуе шпіталізацыі. У чырвонай зоне размешчана рэанімацыйнае аддзяленне. Сюды будуць дастаўляцца пацыенты з экстраннымі захворваннямі.

Такая структура дазваляе забяспечыць якасную медыцынскую дапамогу пры раздзяленні патокаў пацыентаў.

Рамонт аддзялення выкананы ў сучасным стылі. Тут абсталяваны эндаскапічны пакой, пакой ультрагукавой дыягностыкі, кабінеты для прыёму ўрачоў-тэрапеўтаў, хірургаў, гінеколагаў і іншых. Арганізавана таксама рэгістрацыя пацыентаў у зале чакання з інфармацыйным табло і тэлевізарам, па якім дэманструюцца відэаролікі аб здаровым ладзе жыцця.

Усе рабочыя месцы інфарматызаваныя і падключаны да лакальнай сеткі ўстановы, што вельмі важна для эканоміі часу і атрымання своечасовай інфармацыі аб пацыентах. Акрамя таго, праведзена відэаназіранне з вывадам камер у кабінет галоўнага ўрача і начальніка па медыцынскай частцы для кантролю за арганізацыяй работы супрацоўнікаў.

Таццяна ЛАЗОЎСКАЯ

Выбар рэдакцыі

Культура

«Меню» для вандроўніка

«Меню» для вандроўніка

У Гродзенскай вобласці турыстычны прадукт становіцца ўсё больш разнастайным.

Сям'я і дэмаграфія

Святаслаў Савіцкі: Сям’я — гэта і агульныя радасці, і агульныя клопаты

Святаслаў Савіцкі: Сям’я — гэта і агульныя радасці, і агульныя клопаты

Галоўны ўрач санаторыя «Беларусачка» у наступным годзе адзначыць паўвекавы юбілей сямейнага жыцця.