Вы тут

Бабруйск запрашае на фестываль «Вянок сяброўства»


З 28 па 30 чэрвеня горад на Бярэзіне стане культурнай пляцоўкай для 22 творчых калектываў і выканаўцаў народнай творчасці з 15 краін свету. У межах міжнароднага форуму гасцей і жыхароў горада чакае насычаная культурная праграма.


Дарэчы, Міжнародны фестываль народнай творчасці «Вянок сяброўства» праводзіцца ў Бабруйску з 2003 года. Ён з'яўляецца візітоўкай горада і дэманструе шырокі і шматгранны спектр народнай творчасці. За гады свайго існавання ён аб'яднаў пад дэвізам сяброўства больш за 800 чалавек з 43 краін пяці кантынентаў. У розныя гады яго ўдзельнікамі былі творчыя калектывы з Расіі, Польшчы, Украіны, Літвы, Аўстрыі, Вялікабрытаніі, Ізраіля, Індыі, Кітая і нават ЗША.

У фестывальных днях прымаюць удзел творчыя калектывы, у рэпертуары якіх адлюстраваны нацыянальныя культурныя традыцыі краіны-ўдзельніцы.

Як паведамілі арганізатары, фестываль не з'яўляецца конкурсам і праходзіць пад дэвізам роўнай значнасці і мастацкай каштоўнасці яго ўдзельнікаў, нацыянальных культурных традыцый. Згодна з фестывальнай праграмай замежныя калектывы і выканаўцы прымаюць удзел у конкурсе «Вянок як сімвал фестывалю — у падарунак фестывалю», а таксама ва ўрачыстым адкрыцці і закрыцці свята, тэатралізаваным шэсці і вечары сяброўства. Цікава, што кожны калектыў ці выканаўца выступае з канцэртнай праграмай на прадпрыемствах і арганізацыях Бабруйска, знаёміцца з прадукцыяй, якую яны выпускаюць, і гісторыяй горада.

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

А разам з імі навучанне, сацпакет і нават жыллё.

Эканоміка

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Беларусь — адзін з сусветных лідараў у галіне здабычы і глыбокай перапрацоўкі торфу.

Грамадства

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

«Мы зацікаўлены, каб да нас прыязджалі».