Вы тут

У Бішкеку праходзіць саміт ШАС


Сустрэча кіраўнікоў дзяржаў — удзельніц Шанхайскай арганізацыі супрацоўніцтва распачалася сёння ў сталіцы Кыргызскай Рэспублікі з нарады ў вузкім складзе, якая традыцыйна пройдзе ў закрытым рэжыме.


Будуць абмяркоўваць стан і перспектывы ўзаемадзеяння па наступных кірунках: бяспека, супрацьдзеянне тэрарызму і наркатрафіку, пытанні развіцця эканомікі, прамысловасці, супрацоўніцтва ў гуманітарнай сферы, а таксама становішча спраў у Афганістане і сітуацыя на Блізкім Усходзе.

Затым удзельнікі саміту правядуць пасяджэнне ў пашыраным складзе з удзелам кіраўнікоў дэлегацый краін-назіральніц — тут плануецца выступленне Прэзідэнта Беларусі Аляксандра Лукашэнкі. Нагадаем, рашэнне аб павышэнні статусу Беларусі ў ШАС да назіральніка было прынята ў ліпені 2015 года на саміце кіраўнікоў дзяржаў ва Уфе. На пасяджэнні беларускі лідар агучыць пазіцыю нашай краіны па актуальнай міжнароднай тэматыцы і развіцці супрацоўніцтва ў рамках гэтага інтэграцыйнага аб'яднання.

Чакаецца, што па выніках саміту будзе падпісана Бішкекская дэкларацыя і значны пакет іншых дакументаў.

Паводле БелТА

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

А разам з імі навучанне, сацпакет і нават жыллё.

Эканоміка

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Беларусь — адзін з сусветных лідараў у галіне здабычы і глыбокай перапрацоўкі торфу.

Грамадства

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

«Мы зацікаўлены, каб да нас прыязджалі».