Вы тут

Чытачка Ірына Гапеева: «Звязда» стала для мяне мудрым дарадцам і добрым сябрам


Сяброўства са «Звяздой» у Ірыны Гапеевай, старшага навуковага супрацоўніка Шклоўскага раённага гісторыка-краязнаўчага музея, пачалося, вобразна кажучы, са здымка на першай паласе газеты.


— Гэта было падчас візіту Прэзідэнта ў наш раён, — усміхаецца яна. — Я суправаджала адну расійскую мастачку, якая ўдзельнічала ў пленэры і збіралася падарыць кіраўніку дзяржавы карціну з краявідамі Шклоўшчыны. І гэты ўрачысты момант зняў фотакарэспандэнт «Звязды». І я, як той казаў, трапіла ў эпахальны кадр. Ён выйшаў на першай старонцы. Прэзідэнт і вакол людзі, сярод якіх і я. Гэты здымак я выразала і захоўваю па сённяшні дзень. Дарэчы, яго копія ў павялічаным памеры размешчана ў нас у музеі. Праўда, на ёй мяне няма — пры апрацоўцы здымка частку давялося абрэзаць. А вось газету я цяпер выпісваю рэгулярна. Купіць яе ў кіёску праблема, не заўсёды прадаецца — выпісаць надзейней. Мне ў ёй падабаецца ўсё: і тое, што яна на беларускай мове, і тое, што ў ёй так шмат цікавых рубрык. З задавальненнем чытаю ўсё, што датычыцца археалогіі, гісторыі — гэта мае профільныя тэмы. Вельмі цікавыя ўкладкі ў газету, шыкоўныя фота. Калі ўпершыню выпісвала, шкада было грошай. Але я пабачыла яе напаўненне і пераканалася, што яно таго варта. Карыстаюся парадамі для садаводаў і агароднікаў, бяру на ўзбраенне некаторыя прыёмы пры правядзенні экскурсій. Адным словам, газета стала для мяне мудрым дарадцам і добрым сябрам.

А карціну, дарэчы, Прэзідэнт перадаў нам у музей са словамі, што гэту прыгажосць павінны бачыць і іншыя. Мы тады якраз толькі адкрыліся, і не хапала экспанатаў. Вельмі былі ўдзячныя за такі падарунак. Цяпер у нас шмат цікавага, а тая карціна займае пачэснае месца ў экспазіцыі.

Запісала Нэлі ЗІГУЛЯ

Фота аўтара

Загаловак у газеце: Здымак для газеты

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Выкананне якіх правіл зробіць паездку на электрасамакаце бяспечнай?

Выкананне якіх правіл зробіць паездку на электрасамакаце бяспечнай?

Карэспандэнты «Звязды» разам з супрацоўнікамі ДАІ паназіралі, як мінчане карыстаюцца сродкамі персанальнай мабільнасці.

Грамадства

Як Мінск ўпрыгожаць да юбілею Вялікай Перамогі

Як Мінск ўпрыгожаць да юбілею Вялікай Перамогі

Больш за 1410 тэматычных канструкцый з’явіцца на вуліцах сталіцы