Вы тут

У сталіцы на два тыдні змяняюцца маршруты гарадскога пасажырскага транспарту


Пра гэта паведамілі ў дзяржаўным прадпрыемстве «Мінсктранс».


У перыяд работы пасажырскага транспартнага тэрмінала на вуліцы Гарадскі Вал для маршрутаў, якія вядуць перавозкі ўдзельнікаў II Еўрапейскіх Гульняў, з 17 чэрвеня па 2 ліпеня змяняюцца маршруты гарадскога пасажырскага транспарту:

— рух тралейбусаў маршрутаў № 9, 13, 14, 57 з боку вуліцы Кальварыйскай будзе арганізаваны да прыпыначнага пункта «Раманаўская Слабада», у зваротным напрамку ад вуліцы Няміга — па вуліцах Клары Цэткін, Кальварыйскай і далей па маршрутах;

— рух аўтобусаў маршрутаў № 40, 50С з боку вуліцы Кальварыйскай будзе арганізаваны па вуліцах Раманаўская Слабада, Няміга, Мяснікова, Маскоўскай і далей па маршрутах; у зваротным напрамку — без змяненняў;

— рух аўтобусаў маршрутаў № 23, 74С з боку праспекта Дзяржынскага ў прамым напрамку будзе арганізаваны да остановчного пункта «Раманаўская Слабада» па вуліцы Клары Цэткін, Кальварыйскай, Раманаўская Слабада, Няміга з выкананнем прыпыначных пунктаў «Музычны тэатр», «Ст.м. Фрунзенская»; у адваротным кірунку ад вуліцы Няміга — па маршрутах без змяненняў;

— рух аўтобусаў маршруту № 65 з боку вуліцы Талстога ў прамым напрамку будзе арганізаваны да прыпыначнага пункта «Раманаўская Слабада» па вуліцах Маскоўскай, Клары Цэткін, Кальварыйскай, Раманаўская Слабада, Няміга з выкананнем прыпыначных пунктаў «Музычны тэатр», «Ст.м. Фрунзенская»; у адваротным кірунку ад вуліцы Няміга — па маршруце без змяненняў.

Сяргей РАСОЛЬКА

Выбар рэдакцыі

Палітыка

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

У парадку дня — зацвярджэнне Канцэпцыі нацбяспекі і Ваеннай дактрыны.

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.