Вы тут

Жыхарка Дзяржынска абвінавачваецца ў забойстве


Упраўленнем Следчага камітэта па Мінскай вобласці завершана расследаванне крымінальнай справы аб забойстве (ч. 1 арт. 139 Крымінальнага кодэкса Рэспублікі Беларусь), гаворыцца на сайце Следчага камітэта.


Фота: Следчы камітэт

Увечары 16 студзеня 2019 года следча-аператыўная група прыбыла ў адну з кватэр Дзяржынска, дзе медыцынскімі работнікамі была канстатавана смерць мужчыны. Пацярпелым апынуўся 31-гадовы жыхар райцэнтра. Згодна з заключэннем судова-медыцынскай экспертызы ў яго была выяўленая колата-рэзаная рана, якая і стала прычынай смерці.

Па падазрэнні ў здзяйсненні асабліва цяжкага злачынства была затрыманая 34-гадовая гаспадыня кватэры, якая на працягу расследавання давала супярэчлівыя паказанні.

Жанчына пражывала ў кватэры са сваім малым сынам і сваякамі. Апошнія на момант здзяйснення злачынства знаходзіліся ў іншым пакоі.

Следствам устаноўлена, што жанчына з пацярпелым былі ў блізкіх адносінах. Матывам злачынства стаў канфлікт на глебе рэўнасці. У выніку сваркі жанчына, якая знаходзілася ў стане алкагольнага ап'янення, нанесла мужчыне смяротны ўдар кухонным нажом.

Па заключэнні комплекснай судовай псіхолага-псіхіятрычнай экспертызы, жанчына на момант здзяйснення злачынства ў стане афекту не была і магла ў поўнай меры ўсведамляць значэнне сваіх дзеянняў і кіраваць імі. Мера стрымання ў выглядзе заключэння пад варту, ужытая да жанчыны з пачатку следства, не змянялася.

Крымінальная справа перададзена ў пракуратуру для накіравання ў суд.

Выбар рэдакцыі

Здароўе

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Некалькі парад ад урача-інфекцыяніста.