За мінулыя пятніцу і выхадныя, калі ў краіне ўстанавілася асабліва гарачае надвор'е, на вадзе загінула 16 чалавек.
Па інфармацыі Таварыства ратавання на водах, у Магілёўскай вобласці адбылося мінімум шэсць такіх выпадкаў. 40-гадовы мужчына патануў у возеры каля вёскі Цімохаўка Горацкага раёна, 45-гадовая жанчына — на возеры аграгарадка Трылесіна Дрыбінскага раёна, 62-гадовы пенсіянер — у Дняпры ў Магілёўскім раёне. Усе яны купаліся, некаторыя нападпітку. 67-гадовы пенсіянер загінуў на возеры ў Бабруйску, калі п'яны зваліўся ў ваду.
На Брэстчыне з 14 да 16 чэрвеня ў вадаёмах загінула восем чалавек. Паводле папярэдняй інфармацыі, усе яны былі нападпітку.
У Пінскім раёне было два выпадкі ўтаплення. 14 чэрвеня жанчына з вёскі Кубнова знайшла цела свайго суседа ў Прыпяці. 59-гадовы мужчына, які жыў на беразе ракі, патануў. Яшчэ адзін інцыдэнт адбыўся 16 чэрвеня на рацэ Стыр у гэтым жа раёне. 35-гадовы жыхар Пінска паехаў адпачываць да вадаёма са сваёй дзяўчынай. Выпіўшы спіртнога, мужчына адправіўся купацца. Гэты заплыў стаў для яго смяротным — цела знайшлі ў вадзе.
Яшчэ адзін пікнік скончыўся смерцю ў Драгічыне. Кампанія маладых людзей адправілася на вадасховішча. Там яны весяліліся, купаліся і пілі алкаголь. Праз некаторы час усе разышліся, але адзін з кампаніі застаўся каля вадаёма. 16 чэрвеня цела 31-гадовага мужчыны знайшлі ў вадзе.
Такі ж выпадак адбыўся ў Пружанскім раёне. Кампанія вырашыла адпачыць у забароненым для купання месцы. 36-гадовы мужчына зайшоў у ваду і не вярнуўся. Праз некаторы час яго цела знайшлі ў возеры.
У Ляхавіцкім раёне ў возеры патануў 49-гадовы мужчына, у Камянцы — 52-гадовы, у Брэсце — 32-гадовая жанчына. Пры падобных абставінах загінуў малады хлопец у Бярозаўскім раёне.
У Гомельскай вобласці 14 чэрвеня 29-гадовы мужчына патануў, калі скокнуў у ваду з самаробнага трампліна. Здарэнне адбылося на Сожы ў Чачэрскім раёне.
Сяргей РАСОЛЬКА
Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.
Амаль тысяча дзвесце чалавек сабраліся, каб вырашаць найважнейшыя пытанні развіцця краіны.
Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.