Вы тут

Пакістанскі палітык выпадкова ператварыўся ў ката


Прэс-канферэнцыя пакістанскага палітыка Шауката Юсафзая, якая транслявалася ў прамым эфіры ў "Фэйсбуку", ператварылася ў фарс з-за выпадкова уключанага фільтра, які зрабіў з яго ката, паведамляе ВВС.


Шаукат Юсафзай праводзіў брыфінг з журналістамі, калі каціны фільтр нечакана ўключыўся.

У "Фэйсбуку" тут жа пасыпаліся каментары, але Юсафзай, не падазраючы, у што яго ператварылі, працягваў адказваць на пытанні журналістаў.

Пазней, даведаўшыся пра тое, што адбылося, ён назваў гэта кур'ёзнае здарэнне простай памылкай, да якой не варта ставіцца занадта сур'ёзна.

"Гэта здарылася не толькі са мной. Двое чалавек, якія сядзелі побач, таксама апынуліся ахвярамі кацінага фільтра", - справядліва заўважыў Юсафзай у інтэрв'ю агенцтву Франс прэс.

Прадстаўнікі партыі "Тэхрык-е-інсаф" кіруюць правінцыяй Хайбер-Пахтунхва, якая знаходзіцца на паўночным захадзе Пакістана.

Партыя заяўляе, што адзін з супрацоўнікаў выпадкова дапусціў памылку падчас прэс-канферэнцыі.

"Зроблены ўсе неабходныя меры, каб гэтага не паўтаралася ў будучыні", - гаворыцца ў заяве партыі.

Відэазапіс брыфінгу, які трансляваўся на афіцыйнай старонцы партыі ў "Фэйсбуку", быў выдалены праз некалькі хвілін пасля яго завяршэння.

Але, на жаль для Шауката Юсафзая, падобныя ператварэнні так проста не забываюцца. Скрыншоты палітыка з кацінымі вушамі і вусамі разляцеліся па сацсетках.

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

А разам з імі навучанне, сацпакет і нават жыллё.

Эканоміка

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Беларусь — адзін з сусветных лідараў у галіне здабычы і глыбокай перапрацоўкі торфу.

Грамадства

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

«Мы зацікаўлены, каб да нас прыязджалі».