Вы тут

Курган Славы сустрэне ўдзельнікаў “Маладзёжнага марафону “75”


19 чэрвеня патрыятычны праект “Маладзёжны марафон “75”, прысвечаны 75-годдзю вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў, завяршае свой асноўны шлях па месцах баявой славы Беларусі ў аднаго з самых вядомых сімвалаў Перамогі - Кургана Славы.


Плануецца, што каля 13.00 да Кургана Славы з боку мяжы Смалявіцкага раёна прыбудзе картэж з удзельнікамі марафону, які складаецца з брэндзіраванага аўтобуса, мабільнага музея на базе 14-метровага паўпрычэпа, у суправаджэнні байкераў Барысаўскага мотаклуба Cross road.

Адной з цэнтральных падзей сустрэчы стане ўрачысты мітынг. Яго ўдзельнікі - актывісты БРСМ, прафсаюзныя лідары, прадстаўнікі Узброеных Сіл, органаў і падраздзяленняў унутраных спраў, аддзелаў па надзвычайных сітуацыях Рэспублікі Беларусь, ветэраны Вялікай Айчыннай вайны, а таксама прадстаўнікі мясцовай выканаўчай улады -- пад гукі аркестра Мінскага гарадскога ўпраўлення МНС ускладуць да падножжа Кургана Славы гірлянду памяці, вянкі і кветкі, а моладзь Смалявіччыны прэзентуе абласное “Палотнішча Перамогі”, якое складаецца з 88 фрагментаў. На кожным - інфармацыя аб ураджэнцах цэнтральнага рэгіёну - Героях Савецкага Саюза (82), поўных кавалераў ордэна Славы (6). Сярод іх - Героі СССР Васіль Захаравіч Корж, Уладзімір Елісеевіч Лабанок, Мікалай Якаўлевіч Зайцаў, Алена Рыгораўна Мазанік, Марат Казей і іншыя героі.

Тут жа, пад адкрытым небам на імправізаванай сцэне разгорнецца святочная канцэртная праграма ад марафонцаў і творчых калектываў Міншчыны, якую дапоўніць работа інтэрактыўных пляцовак опэн-эйра “Кветкі Вялікай Перамогі”: “Прывал”, “Палявая кухня” з кашай і гарбатай, “Ваенны лагер” з удзелам выхаванцаў Цэнтра патрыятычнага выхавання моладзі “Вектар” (Жодзіна), караоке “Песні ваенных гадоў" і іншых. Цікавасць выклікае пляцоўка “Музей у чамадане", прадстаўленая чатырма школьнымі музеямі Вялікай Айчыннай вайны Смалявіцкага раёна. У кожнага - свой чамадан, са сваёй гісторыяй, сваімі ваеннымі рарытэтамі. А з работай службовых сабак можна будзе пазнаёміцца ​​падчас паказальнага выступлення кіналагічнага цэнтра Узброеных Сіл Рэспублікі Беларусь.

Галоўныя пляцоўкі опэн-эйра - мабільная экспазіцыя “Вызваленне Беларусі” і перасоўная лабараторыя па стварэнні нацыянальнага фотаальбома "Беларусь памятае. Родныя твары Перамогі”, куды кожны ахвотны можа прынесці фатаграфіі дарагіх сэрцу родных людзей - вызваліцеляў і пераможцаў, якія прайшлі вайну, дзякуючы якім сёння мы жывем пад мірным небам.

Нагадаем, арганізатарамі праекта “Маладзёжны марафон “75”  выступаюць БРСМ, ФПБ, Беларускі дзяржаўны музей гісторыі Вялікай Айчыннай вайны пры падтрымцы Беларускай чыгункі і іншых зацікаўленых. Дарогамі вызвалення Беларусі па маршруце: Мінск - Баранавічы - Брэст - Пружаны - Гродна - Ліда - Астравец - Маладзечна - Мінск - Жодзіна - Бягомль - Віцебск - Магілёў - Гомель - Мінская вобласць (Курган Славы) марафонцы пераадолелі з 11 чэрвеня больш за 2,5 тысячы кіламетраў.

Сяргей РАСОЛЬКА

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Сёння пачаў работу УНС у новым статусе

Сёння пачаў работу УНС у новым статусе

Амаль тысяча дзвесце чалавек сабраліся, каб вырашаць найважнейшыя пытанні развіцця краіны. 

Навука

Наколькі эфектыўна працуе сістэма інтэлектуальнай уласнасці?

Наколькі эфектыўна працуе сістэма інтэлектуальнай уласнасці?

Расказаў першы намеснік старшыні Дзяржаўнага камітэта па навуцы і тэхналогіях Рэспублікі Беларусь Дзяніс Каржыцкі.

Здароўе

У Нацыянальны каляндар плануюць уключыць новыя прышчэпкі

У Нацыянальны каляндар плануюць уключыць новыя прышчэпкі

Як вакцыны выратоўваюць жыцці і чаго можа каштаваць іх ігнараванне?

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.