Вы тут

Аляксандр Лукашэнка ўзнагародзіў прэзідэнта Егіпта ордэнам Дружбы народаў


Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка ўзнагародзіў сёння Прэзідэнта Егіпта Абдэль Фатаха ас-Сісі ордэнам Дружбы народаў, перадае БЕЛТА.


Фота БЕЛТА

Цырымонія ўручэння ўзнагароды егіпецкаму лідару адбылася пасля завяршэння перагавораў кіраўнікоў дзяржаў і падпісання пакета міжнародных дакументаў.

"Беларускія людзі вельмі талерантныя, спакойныя, працавітыя. Яны з вялікай павагай ставяцца да егіпецкага народа. Наша дружба калі і не адносіцца да тых глыбокіх часоў, калі цывілізацыя пачыналася з Егіпта, тым не менш яна мае добрыя карані, - адзначыў Аляксандр Лукашэнка. - У Савецкага Саюза і Егіпта былі заўсёды добрыя адносіны, і мы з вамі наследнікі гэтых добрых традыцый".

Кіраўнік дзяржавы расказаў, што яму давялося працаваць з рознымі лідарамі Егіпта, але сапраўды добрыя, дружалюбныя і цёплыя адносіны паміж краінамі склаліся менавіта ў перыяд прэзідэнцтва Абдэль Фатаха ас-Сісі.

"Я хачу вам падзякаваць за тую шчырасць і абавязковасць у нашых адносінах. Мы з вамі заклалі моцны фундамент дружбы паміж нашымі народамі", - падкрэсліў беларускі лідар.

Прэзідэнт Егіпта падзякаваў за ўзнагароду і цёплы прыём усёй дэлегацыі. Ён запэўніў, што егіпецкі бок прыкладзе ўсе намаганні для рэалізацыі дасягнутых дамоўленасцей і намечаных праектаў. "Гэта мой першы візіт у вашу цудоўную рэспубліку, але запэўніваю, што не апошні", - заявіў ён.

Ордэн Дружбы народаў Абдэль Фатаху ас-Сісі ўручаны за значны асабісты ўклад у развіццё двухбаковых адносін паміж Беларуссю і Егіптам, заслугі ў справе ўмацавання міру, кансалідацыі грамадства і яднання народаў.

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Прадаўцы кватэр пагаджаюцца на зніжкі

Прадаўцы кватэр пагаджаюцца на зніжкі

Уласнікі карэктуюць свае прапановы.

Грамадства

Як людзі з інваліднасцю робяць свет лепшым

Як людзі з інваліднасцю робяць свет лепшым

«Нашы работы — жывыя, з энергетыкай любові і дабра».