У беларускім літаратурна-мастацкім штотыднёвіку выйшла вялікая падборка перакладаў украінскай паэзіі на беларускую мову
На адной газетнай паласе сустрэліся паэты Мікола Бідэнка і Вікторыя Шэвэль, Уладзімір Прысяжнюк і Аляксандр Казінец, Паўло Карабчук і Назарый Несцярук, а таксама іх беларускія перакладчыкі — Мікола Адам, Павел Астравух, Яна Будовіч, Янка Лайкоў.
У прадмове да публікацыі чытаем: “Штогод на Кіеўшчыне ладзіцца ўсеўкраінскае свята паэзіі “Бідэнка-фэст”. Мікола Бідэнка (1951–2016) — адзін з найвыбітнейшых паэтаў Украіны. У шаснаццацігадовым узросце ён атрымаў інваліднасць з прычыны траўмы пазваночніка. Скончыў факультэт журналістыкі Кіеўскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Т. Р. Шаўчэнкі. Аўтар некалькіх паэтычных зборнікаў, у 1993 годзе стаў лаўрэатам літаратурнай прэміі імя Васіля Сіманенкі НСПУ за кнігу “Важкий метал”. Яго любяць і шануюць за праўдзівасць у адлюстраванні часу з адчуваннем усіх яго “балючых месцаў”. Арганізатар мерапрыемства — малады паэт, вучань Міколы Бідэнкі Аляксандр Бакацюк…” І далей: “Колькі твораў удзельнікаў гэтага свята і прапаноўваюцца да ўвагі чытачоў”.
Можна толькі парадавацца, што ў працяг багатых беларуска-ўкраінскіх літаратурных сувязяў дадаюцца новыя факты дружбы, пабрацімства, якія ўзнікаюць дзякуючы руплівай творчай моладзі. Па выніках “Бідэнка-фэсту” выдаецца альманах паэзіі маладых аўтараў — “Метро всередині нас”. У гэты альманах патрапіла й падборка адзінага аўтара з Беларусі — Юліі Алейчанкі.
Будзем спадзявацца, што “Бідэнка-фэст”, плён творчых здабыткаў удзельнікаў гэтага адмысловага праекта заўважаць таксама іншыя беларускія літаратурна-мастацкія выданні, прадставіўшы свае старонкі перакладам украінскай паэзіі маладых. Найперш, зразумела, хацелася б, каб залучыўся ў пругкую плынь творчага пабрацімства часопіс “Маладосць”.
Сяргей Шычко
Цяпер, каб аформіць дачу, не трэба ехаць туды, дзе яна знаходзіцца.
Узмацненне адраснасці дзяржпадтрымкі і садзейнічання занятасці
Карэкціроўкі па аплаце жыллёва-камунальных паслуг закрануць чатыры катэгорыі жыхароў.