У Мінску ўшаноўваюць памяць пра навукоўца, членакарэспандэнта НАН Беларусі, лаўрэата Дзяржпрэміі, доктара філалагічных навук, прафесара Міхася Мушынскага (1931–2018)
У навуковым свеце яго ведалі як літаратуразнаўца, крытыка, тэкстолага. Ураджэнец вёскі Мокрае Быхаўскага раёна Магілёўшчыны ў 1955-м закончыў філфак БДУ і ўсё жыццё працаваў у акадэмічным Інстытуце літаратуры імя Янкі Купалы. Аўтар больш як 300 навуковых прац, у тым ліку 13 манаграфій.
Днямі ў Цэнтральнай навуковай бібліятэцы імя Якуба Коласа НАН Беларусі пройдзе вечарына памяці Міхася Мушынскага. Назву імпрэзе “Свайму часу і вечнасці...” дала прадмова вучонага да Збору твораў у 20 тамах Якуба Коласа. Навуковец даследаваў айчынную літаратуру, быў найлепшым знаўцам творчасці Якуба Коласа, Максіма Гарэцкага, Міхася Зарэцкага, адным са стваральнікаў навуковай школы, звязанай з тэксталогіяй ды выданнямі класікаў. Ладзіцца выстава манаграфій і кніг вучонага, дакументаў. Будуць прадстаўлены рэдкія фота з архіва сям’і, успамінамі пра навукоўца падзеляцца калегі й сябры.
Рыгор Гарэшка
Цяпер, каб аформіць дачу, не трэба ехаць туды, дзе яна знаходзіцца.
Узмацненне адраснасці дзяржпадтрымкі і садзейнічання занятасці
Карэкціроўкі па аплаце жыллёва-камунальных паслуг закрануць чатыры катэгорыі жыхароў.