Эстафета агню ІІ Еўрапейскіх гульняў «Полымя міру» стартавала паўтара месяца таму. За гэты час агонь пабываў у самых знакавых мясцінах не толькі нашай краіны. Праз 46 дзён з моманту яе старту ў Рыме эстафета прыбыла ў Мінск.
У панядзелак увечары на плошчы Дзяржаўнага сцяга сустрэча агню была адзначана грандыёзна. Сотні валанцёраў, спартсмены сусветнага ўзроўню, артысты эстрады, дзеячы мастацтва стварылі дзівоснае шоу, напоўненае дынамічнымі танцамі, гульнёй святла і натхняльнымі музычнымі кампазіцыямі. Разам з гасцямі і жыхарамі горада святочным вечарам атрымлівалі асалоду і сотні факеланосцаў папярэдніх этапаў эстафеты, а таксама Зорныя паслы ІІ Еўрапейскіх гульняў.
Учора агонь Гульняў пабываў на праспекце Незалежнасці, на шляху ад Нацыянальнай бібліятэкі да Кастрычніцкай плошчы ў эстафеце прынялі ўдзел каля паўсотні факеланосцаў, кожны з іх нёс факел каля дзвюх хвілін. Стартавала ж з ім ад Нацыянальнай бібліятэкі алімпійская чэмпіёнка Надзея Скардзіна.
А сёння агонь яркіх перамог асвяціць сабой шэраг мінскіх прадпрыемстваў, на заўтра запланавана наведванне паркаў і гарадскіх славутасцяў. Таксама эстафета агню завітае і ў Вёску спартсменаў, каб павітаць удзельнікаў мультыспартыўнага форуму.
Дар'я Лабажэвіч
Фота БЕЛТА
Нагадаем, часткай вялікага спартыўнага свята можа стаць кожны беларус. Білеты на спаборніцтвы яшчэ ёсць у продажы. А спецыяльна для нашых чытачоў у гэтым нумары мы падрыхтавалі падрабязны расклад турніру.
«Гэта не толькі пра бізнес, але і пра чалавечыя адносіны».
«Нашы работы — жывыя, з энергетыкай любові і дабра».