З 20 узнагародамі беларуская дэлегацыя вярнулася з XVI Міжнароднага конкурсу «Мастацтва кнігі» краін — удзельніц СНД, які сёлета прайшоў 30—31 мая ў Баку. У нас восем першых месцаў, адно другое і адно трэцяе.
Гран-пры конкурсу атрымала ўнікальнае выданне — персанальная энцыклапедыя «Янка Купала» ў трох тамах, што выйшла ў выдавецтве «Беларуская энцыклапедыя імя Петруся Броўкі». Фундаментальны інтэрнацыянальны праект расказвае не толькі пра беларускіх дзеячаў культуры, мастацтва, але і аб прадстаўніках замежжа, звязаных з творчасцю класіка. Наогул, за гады правядзення конкурсу Беларусь заняла першае месца па колькасці атрыманых Гран-пры. Дзевяць беларускіх кніг атрымалі спецыяльныя дыпломы конкурсу, адна з якіх — «Першы Буквар. Факсімільнае ўзнаўленне» ў трох тамах — заваявала спецыяльны дыплом «Жамчужына культурнай спадчыны».
Падрабязней пра вынікі ўдзелу беларускіх кнігавыдаўцоў у XVI Міжнародным конкурсе «Мастацтва кнігі» краін — удзельніц СНД чытайце ў наступным нумары.
Яўгенія ШЫЦЬКА
Цяпер, каб аформіць дачу, не трэба ехаць туды, дзе яна знаходзіцца.
Узмацненне адраснасці дзяржпадтрымкі і садзейнічання занятасці
Карэкціроўкі па аплаце жыллёва-камунальных паслуг закрануць чатыры катэгорыі жыхароў.