Вы тут

Беларускія даследчыкі распрацавалі вэб-рэсурс «Ацэнка мясцовай улады»


Беларускія даследчыкі ў рамках дзяржаўнай праграмы навуковых даследаванняў распрацавалі вэб-рэсурс «Ацэнка мясцовай улады», стварылі трэнажор для навучання дзяржаўных служачых у сферы супрацьдзеяння карупцыі, шэраг комплексаў для правядзення тэсціравання (у тым ліку па антыкарупцыйнай дзейнасці і барацьбе з карупцыяй, ацэнцы прававой культуры дзяржаўных служачых).


Напачатку ў эксперыментальным рэжыме новы рэсурс плануецца размясціць на афіцыйным сайце адміністрацыі аднаго з раёнаў. У далейшым яго можна будзе ўстанаўліваць і на афіцыйных старонках іншых мясцовых органаў улады.

Над стварэннем новага прадукту працавалі супрацоўнікі Акадэміі кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь і Інстытута інфармацыйных тэхналогій Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта інфарматыкі і радыёэлектронікі. Яны пастараліся зрабіць рэсурс максімальна простым і даступным для карыстальнікаў. Людзі змогуць ацэньваць паслугі, якія аказваюцца на мясцовым узроўні, па пяцібальнай шкале. Калі нават у нейкай галіне балы будуць невялікія, не трэба ўспрымаць гэта выключна як адмоўную інфармацыю. Такія ацэнкі дапамогуць выявіць патрэбы насельніцтва, магчымасці для развіцця рэгіёна. «Варта разглядаць водгук як падарунак мясцовай уладзе, як актыўнасць насельніцтва, жаданне працаваць над праблемамі, агучваць іх. Такі падыход дазваляе развіваць грамадскую ініцыятыву, уцягваць насельніцтва ў кіраванне на мясцовым узроўні», — заўважае намеснік дырэктара па навукова-метадычнай рабоце Інстытута інфармацыйных тэхналогій БДУІР Ірына Сідарчук. Вэб-рэсурс дазволіць адсочваць дынаміку: пры дапамозе графікаў і табліц можна ўбачыць, як меркаванні насельніцтва мяняліся на працягу месяца, квартала, года, некалькіх гадоў. Да таго ж рэсурс мае рубрыку «зваротная сувязь», праз якую людзі змогуць паведамляць пра канкрэтныя праблемы. Такі дадатковы інструмент, які дапамагае збіраць меркаванні пра эфектыўнасць дзейнасці мясцовых органаў улады, можа дазволіць сэканоміць: не трэба будзе выдаткоўваць грошы на сацыялагічныя апытанні, выезды.

Алена ДЗЯДЗЮЛЯ

Загаловак у газеце: Водгук як падарунак

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Старт акцыі «Нашы дзеці» будзе дадзены 16 снежня

Старт акцыі «Нашы дзеці» будзе дадзены 16 снежня

Мерапрыемства пачнецца на Віцебшчыне.

Грамадства

Плацяжы за «камуналку»: ёсць нюансы

Плацяжы за «камуналку»: ёсць нюансы

Карэкціроўкі па аплаце жыллёва-камунальных паслуг закрануць чатыры катэгорыі жыхароў.