Вы тут

Пры Гомельскім абласным Савеце дэпутатаў створаны маладзёжны Савет


Як расказала начальнік галоўнага ўпраўлення ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі Гомельскага аблвыканкама Ірына Даўгала, рашэнне аб гэтым было прынята дэпутацкім корпусам рэгіёна на вясновай сесіі.


— З таго часу ўсе раённыя і гарадскі Саветы дэпутатаў вобласці правялі адбор кандыдатур і зацвердзілі іх адпаведнымі рашэннямі. У склад маладзёжнага савета ўвайшло 26 чалавек. 21 кандыдат вылучаны райсаветамі, яшчэ пяць чалавек — Гомельскім гарсаветам дэпутатаў. Члены маладзёжнага Савета прадстаўляюць практычна ўсе галіны: прамысловасць, адукацыю, ахову здароўя, праваахоўныя органы, грамадскія аб'яднанні, ёсць студэнты і індывідуальны прадпрымальнік. Спадзяюся, што першы склад будзе актыўны і закладзе добрыя традыцыі, на якія змогуць у будучыні арыентавацца пераемнікі.

Дарэчы, на тое, каб увайсці ў Савет, прэтэндавалі 183 кандыдаты. Пры адборы ўлічваліся актыўнасць жыццёвай пазіцыі прэтэндэнта, значнасць і актуальнасць агучаных ім праектаў, ідэй, прапаноў. Цяпер у кожнага з маладых людзей, якія ўвайшлі ў Савет, будзе магчымасць праявіць свае творчыя здольнасці, зразумець, што такое мясцовае кіраванне і самакіраванне, зрабіць пэўны ўнёсак у сацыяльна-эканамічнае развіццё рэгіёна. Першая арганізацыйная сесія запланавана на 26 чэрвеня.

Ірына АСТАШКЕВІЧ

Загаловак у газеце: Ініцыятыва вітаецца

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Старт акцыі «Нашы дзеці» будзе дадзены 16 снежня

Старт акцыі «Нашы дзеці» будзе дадзены 16 снежня

Мерапрыемства пачнецца на Віцебшчыне.

Грамадства

Плацяжы за «камуналку»: ёсць нюансы

Плацяжы за «камуналку»: ёсць нюансы

Карэкціроўкі па аплаце жыллёва-камунальных паслуг закрануць чатыры катэгорыі жыхароў.