Вы тут

Прывітанне Прэзідэнта членам дэлегацыі Беларусі на II Еўрапейскіх гульнях


Членам дэлегацыі Рэспублікі Беларусь на ІІ Еўрапейскіх гульнях 2019 года ў г. Мінску

Дарагія сябры!

Гісторыя алімпійскага руху ў нашай краіне даўняя і слаўная. Мы ганарымся беларускімі атлетамі, чые імёны і трыумфы назаўсёды ўпісаны ў пераможны летапіс айчыннага і сусветнага спорту. Захапляемся іх мужнасцю, сілай духу і воляй да перамогі.

Быць дастойнымі пераемнікамі куміраў папярэдніх пакаленняў — значыць паказаць на ІІ Еўрапейскіх гульнях максімум сваіх магчымасцяў і найлепшы вынік. Яркімі выступленнямі і неаспрэчнымі рэкордамі чарговы раз узняць краіну на п'едэстал спорту высокіх дасягненняў.

Перакананы, што нацэленасць на поспех, майстэрства, прафесійныя амбіцыі трэнераў і спартсменаў прывядуць нашу каманду да новых алімпійскіх вяршыняў. Энергія роднай зямлі прыдасць на гэтым шляху сілы, а падтрымка балельшчыкаў настроіць на бескампрамісную і захапляльную барацьбу за медалі.

Веру ў вас, жадаю моцнага здароўя, спартыўнай удачы і гучных перамог на славу нашай Беларусі!

Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь,

Прэзідэнт Нацыянальнага алімпійскага камітэта Рэспублікі Беларусь

Аляксандр ЛУКАШЭНКА

Загаловак у газеце: Спартыўнай удачы і гучных перамог!

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Старт акцыі «Нашы дзеці» будзе дадзены 16 снежня

Старт акцыі «Нашы дзеці» будзе дадзены 16 снежня

Мерапрыемства пачнецца на Віцебшчыне.

Грамадства

Плацяжы за «камуналку»: ёсць нюансы

Плацяжы за «камуналку»: ёсць нюансы

Карэкціроўкі па аплаце жыллёва-камунальных паслуг закрануць чатыры катэгорыі жыхароў.