Вы тут

Беларускія баскетбалісткі пачалі выступленне на ІІ Еўрапейскіх гульнях з перамогі


Спаборніцкую частку Гульняў адкрылі ўдзельнікі турніру па баскетболе 3х3. Першымі на пляцоўку Palova Arena выйшлі жаночыя зборныя Германіі і Румыніі, якія выступаюць у папярэдняй групе В. У гэтым жа квартэце згулялі каманды Венгрыі і Чэхіі. Беларускія баскетбалісткі (у складзе Анастасіі Сушчык, Дар'і Магаляс, Марыны Івашчанкі і Наталлі Дашкевіч) свой першы паядынак у групе А правялі сёння супраць італьянак і атрымалі першую перамогу з лікам 21:7.


«Уражанне ад першай гульні вельмі добрыя, першая гульня - першая перамога. Мы максімальна рыхтаваліся да яе, таму што кожны матч тут вельмі важны і далей будзем старацца. Вельмі прыемна, што за нас хварэе столькі людзей, дзякуй за падтрымку», - пракаментавала Анастасія Сушчык.

Саперніцамі беларусак у групе будуць таксама каманды Расіі і Сербіі. Мужчынская зборная Беларусі ў папярэдняй групе С увечары стартуе матчам з баскетбалістамі Славеніі. На групавым этапе II Еўрапейскіх гульняў наша мужчынская зборная сустрэнецца таксама са зборнымі Літвы і Эстоніі.

Пасля турніраў у групах па дзве найлепшыя каманды выйдуць у плэй-оф. Пары чвэрцьфінальнага раўнда складаюцца па прынцыпе: А1-С2 (1-ы матч), D1-B2 (2), В1- D2 (3), С1-А2 (4). Першую пару паўфіналістаў складуць пераможцы першага і другога чвэрцьфіналаў. У другім паўфінале сыдуцца трыумфатары трэцяй i чацвёртай чвэрцьфінальных гульняў. Пераможцы паўфінальных матчаў, разыграюць узнагароды вышэйшай вартасці, а прайграўшых чакае матч за «бронзу».

Нагадаем, на І Еўрапейскіх гульнях у Баку і ў жаночым і ў мужчынскім турніры залатыя медалі выйгралі расіяне. Акрамя таго, мужчынская зборная Расіі ўзначальвае агульны сусветны рэйтынг па баскетболе 3х3, а таксама мужчынскі рэйтынг у катэгорыі U23, згодна з Міжнароднай федэрацыяй баскетбола (FIBA). Расія дэлегавала ў Мінск маладую каманду, дзе ўсе гульцы знаходзяцца ва ўзроставай катэгорыі да 24 гадоў. Разам з расіянамі на медалі будуць прэтэндаваць бронзавыя прызёры Еўрапейскіх Гульняў 2015 года ў Баку сербы.

У жаночым турніры фаварыткамі лічацца расіянкі, сярэбраныя медалісткі Баку - украінкі і бронзавыя прызёркі іспанкі, а таксама зборная Румыніі, якая займае цяпер другое месца ў еўрапейскай класіфікацыі.

Адзначым, што адначасова з II Еўрапейскімі гульнямі праходзіць чэмпіянат свету па баскетболе 3х3 у Амстэрдаме. Таму Мінск-2019 прадастаўляе выдатную магчымасць маладым камандам прадэманстраваць свае таленты.

Дар’я ЛАБАЖЭВІЧ

Фота Ганны ЗАНКАВІЧ

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Прадаўцы кватэр пагаджаюцца на зніжкі

Прадаўцы кватэр пагаджаюцца на зніжкі

Уласнікі карэктуюць свае прапановы.

Грамадства

Як людзі з інваліднасцю робяць свет лепшым

Як людзі з інваліднасцю робяць свет лепшым

«Нашы работы — жывыя, з энергетыкай любові і дабра».