Вы тут

Беларусы заваявалі першы сярэбраны медаль на Еўрапейскіх гульнях


Прызёркамі Гульняў сталі нашы спартсменкі ў камандных спаборніцтвах па класічным луку. Зборная Беларусі ў складзе Карыны Казлоўскай, Ганны Марусавай і Карыны Дзёмінскай у чвэрцьфінале перамагла саперніц з Украіны — 5:3. У паўфінале спаборніцтваў на арэне САК «Алімпійскі» нашы дзяўчаты выйгралі ў каманды Германіі з лікам 6:0. У фінале беларускія лучніцы сустрэліся са зборнай Вялікабрытаніі, але, на жаль, пацярпелі паражэнне.


— Вядома, нам хацелася перамагчы, — адзначыла пасля выступлення Карына Дзёмінская. — Але, як працавалі, такі вынік і атрымалі. Другое месца таксама нядрэнна. Трохі перашкаджала надвор’е, з-за яркага сонца цяжка цэліцца, глядзець на мішэні.

  • Адзначым, што беларускі паўтарылі свой поспех, паказаны на І Еўрапейскіх гульнях у Баку.

Нагадаем, на чэмпіянаце свету па стральбе з лука, які праходзіў у Хертагенбосе (Нідэрланды) з 9 па 16 чэрвеня беларуская жаночая каманда заваявала камандную ліцэнзію для ўдзелу ў Алімпійскіх гульнях 2020 года.

Дар’я Лабажэвіч

Фота Ганны Занкавіч

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Старт акцыі «Нашы дзеці» будзе дадзены 16 снежня

Старт акцыі «Нашы дзеці» будзе дадзены 16 снежня

Мерапрыемства пачнецца на Віцебшчыне.

Грамадства

Плацяжы за «камуналку»: ёсць нюансы

Плацяжы за «камуналку»: ёсць нюансы

Карэкціроўкі па аплаце жыллёва-камунальных паслуг закрануць чатыры катэгорыі жыхароў.