У першай палове тыдня тэрыторыя нашай краіны будзе знаходзіцца пад уплывам вобласці павышанага атмасфернага ціску, таму ў гэтыя дні чакаецца цёплае без ападкаў надвор'е. А вось у чацвер актыўны франтальны раздзел абумовіць няўстойлівае з дажджамі і парывістым ветрам надвор'е. За фронтам пачне паступаць халодная паветраная маса з паўночных шырот, і да канца рабочага тыдня ў нас стане істотна свяжэй, паведамляюць спецыялісты Рэспубліканскага цэнтра па гідраметэаралогіі, кантролі радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя Мінпрыроды.
У сераду будзе пераважна без ападкаў. Тэмпература паветра ў начныя гадзіны складзе 11—16 цяпла, у асобных раёнах знізіцца да плюс 8—10 градусаў, удзень чакаецца ад 23 градусаў вышэй нуля па паўночным усходзе да плюс 32 градусаў па захадзе краіны.
Атмасферны фронт прыйдзе да нас у чацвер. Ужо ўначы ён прынясе ападкі ў асноўным па паўночна-заходняй палове краіны. Раніцай і днём на большай частцы тэрыторыі рэгіёна чакаюцца кароткачасовыя дажджы рознай інтэнсіўнасці, месцамі прагрымяць навальніцы, у асобных раёнах магчымы град. Удзень у многіх раёнах чакаецца моцны парывісты вецер. Тэмпература паветра ўначы складзе 14—20 цяпла, удзень у асноўным будзе плюс 22—28 градусаў, у паўночных раёнах краіны прагназуецца ад плюс 19 да плюс 21 градуса, на паўднёвым усходзе паветра прагрэецца да 31 цяпла.
У пятніцу халоднае паветра распаўсюдзіцца на ўсю тэрыторыю нашай краіны. Нават удзень чакаецца ветранае надвор'е, а месцамі па краіне пройдуць кароткачасовыя дажджы. Тэмпература паветра ўначы складзе 9—16 градусаў, удзень будзе не больш чым 16—23 цяпла.
Сяргей КУРКАЧ
Два дні былі насычаны ўнікальнымі выставамі, карыснымі праектамі і інтэрактыўнымі пляцоўкамі.
«Нашы работы — жывыя, з энергетыкай любові і дабра».
Галоўная мэта дзяржавы сёння — інтэграваць чалавека з інваліднасцю ў грамадства.