Вы тут

Халодная зброя Еўрапейскіх гульняў


Жаночыя і мужчынскія бітвы эпохі Сярэднявечча і Адраджэння на шпагах, рапірах і мячах адбыліся на гала-турніры па гістарычным фехтаванні, які прайшоў на выхадных у межах культурнай праграмы ІІ Еўрапейскіх гульняў у БНТУ. 155 спартсменаў з 29 краін чатырох кантынентаў: Еўропы, ЗША, Кітаю, Аўстраліі і іншых дзяржаў паказвалі майстэрства ў чатырох самых папулярных катэгорыях зброі: доўгі меч, меч і шчыт, рапіра, рапіра і кінжал.


 

Сучасны рух гістарычнага фехтавання зарадзіўся ў 90-я гады мінулага стагоддзя і з тых часоў актыўна набірае моц. Галоўнае адрозненне гістарычнага фехтавання ад сучаснага ў тым, што падчас паядынку спартсмены больш стараюцца паказаць мастацтва бою і прадэманстраваць і рэканструяваць тэхніку, чым перамагчы. Тэхнікі, створаныя ў эпоху Адраджэння, былі скіраваны на тое, каб забіць саперніка, і іх выкарыстанне падчас турніру можа прывесці да катастрофы. Так што задача сучаснікаў — максімальна адаптаваць гэтыя тэхнікі да паказальных выступленняў і спартыўных спаборніцтваў.

Напрыклад, доўгі меч актыўна практыкаваўся ў Еўропе ў XІІІ стагоддзі, расказалі суддзі мерапрыемства. Гэта складаная тэхніка, дзе спартсмены стараюцца адначасова атакаваць і прыкрывацца. Мячы хоць і выглядаюць пагрозліва, важаць каля 2—2,5 кілаграма. Звычайны ж меч часам дасягае вагі 20 кіло. Тым не менш паядынкі на доўгіх мячах — досыць траўматычны від спорту. Тут можна не абмяжоўвацца парэзамі і ўколамі — калі падысці дастаткова блізка і захапіць зброю, то паядынак пяройдзе ў барацьбу (рэслінг).

 

Падчас змагання з мячом і баклерам фехтавальшчыкі стараюцца паразіць корпус праціўніка і прыкрыцца, дапамагаючы сабе шчытом.

Гістарычныя рэканструкцыі тэхнік бою ўдаецца складаць як па падручніках для фехтавання, так і па старажытных рукапісах. Нягледзячы на гэта, тэхніку, якая склалася стагоддзі таму назад, кожны з удзельнікаў інтэрпрэтуе па-свойму, што робіць паядынкі яшчэ больш цікавымі.

Алена БЯЛОВА, чатырохразовая алімпійская чэмпіёнка, імя якой унесена ў Кнігу рэкордаў Гінеса як рэкардсменкі па колькасці заваяваных алімпійскіх медалёў па фехтаванні на рапірах сярод жанчын, заўважыла, што мінчанам і гасцям сталіцы вельмі пашанцавала, паколькі ў культурную праграму ўключылі такое цікавае мерапрыемства, як выстава баявых мастацтваў і правядзенне турніру па гістарычным фехтаванні:

— Сёлетні турнір, думаю, стане імпульсам не толькі для тых, хто займаецца гістарычным фехтаваннем, а і тых, хто фехтуе ўвогуле, а таксама для развіцця гістарычнага фехтавання ў Беларусі. Нашым прадстаўнікам ёсць чаму павучыццца.

Іры­на СІ­ДА­РОК

Фо­та Анд­рэя СА­ЗО­НА­ВА

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».