Вы тут

75 гадоў Мазырскаму дзяржаўнаму педагагічнаму ўніверсітэту імя І. П. Шамякіна*


— Наш універсітэт, заснаваны ў далёкім 1944 годзе, за 75 гадоў стаў буйным навукова-адукацыйным і грамадска-культурным цэнтрам Палесся, — расказвае рэктар універсітэта кандыдат фізіка-матэматычных навук дацэнт Валерый Наўныка. — Цяпер галоўнымі кірункамі навукова-метадычнай дзейнасці выкладчыкаў з'яўляюцца павышэнне якасці адукацыі, забеспячэнне духоўнага, маральнага і фізічнага развіцца студэнтаў, падрыхтоўка іх да паспяховай працоўнай дзейнасці. Распрацоўваюцца вельмі патрэбныя на месцах сучасныя педагагічныя тэхналогіі і методыкі ў дапамогу настаўнікам. Праводзяцца навукова-метадычныя семінары для настаўнікаў і выкладчыкаў школ, ліцэяў і каледжаў.


Рэктар універсітэта Валерый Наўныка.

Універсітэт па праве з'яўляецца вядучым цэнтрам у Рэспубліцы Беларусь па працоўным навучанні, ажыццяўляючы на базе вучэбна-вытворчых майстэрняў падрыхтоўку выкладчыкаў тэхнічнай і абслуговай працы, — працягвае Валерый Мікалаевіч. — З мэтай аказання дапамогі дзецям з асаблівасцямі псіхафізічнага развіцця, якія знаходзяцца ў складаных сацыяльных умовах, праводзяцца навуковыя даследаванні ў галіне інклюзіўнай адукацыі, развіваецца студэнцкі валанцёрскі рух. Ва ўніверсітэце дзейнічае Цэнтр педагагічных тэхналогій, пры якім распрацоўваюцца і апрабоўваюцца новыя педагагічныя тэхналогіі, абагульняецца перадавы вопыт, а вядомыя ў рэгіёне настаўнікі праводзяць майстар-класы.

Вялікая ўвага, як я ўжо казаў, удзяляецца духоўнаму, маральнаму выхаванню моладзі, захаванню і вывучэнню гісторыка-культурнай спадчыны Палескага рэгіёна. У рамках гэтай работы вядуцца сумесныя навуковыя даследаванні з Беларускай праваслаўнай царквою Маскоўскага патрыярхату. Важным вынікам такога супрацоўніцтва стала выданне ўнікальнай кнігі «Салдаты Перамогі», у якой сабраны ўспаміны ўдзельнікаў Вялікай Айчыннай вайны і працаўнікоў тылу. У 2018 годзе пры садзейнічанні Тураўскай епархіі Беларускай праваслаўнай царквы ва ўніверсітэце адкрыты першы ў краіне Інавацыйна-метадычны цэнтр духоўнага і маральнага, грамадзянска-патрыятычнага выхавання на аснове праваслаўных традыцый беларускага народа.

І яшчэ. МДПУ імя І. П. Шамякіна заслужана лічыцца алімпійскай ВНУ. Студэнты і выпускнікі ўніверсітэта з'яўляюцца чэмпіёнамі і прызёрамі апошніх чатырох Алімпійскіх гульняў, першынстваў свету па веславанні на байдарках і каноэ, лёгкай атлетыцы і іншых відах спорту.

Падчас Тураўскіх епархіяльных адукацыйных чытанняў ва ўніверсітэце.

Старонкі біяграфіі

Дзейнасць ВНУ на Мазыршчыне пачыналася на базе Рагачоўскага настаўніцкага інстытута. Рашэнне аб яе стварэнні, прынятае яшчэ ў ваенныя гады, сведчыць аб важнасці адукацыйных і выхаваўчых задач, якія яна прызвана была рашаць у разбуранай краіне.

Першы выпуск спецыялістаў адбыўся ў 1946 годзе. У школы Палесся былі накіраваны 190 настаўнікаў гісторыі, мовы і літаратуры, фізікі і матэматыкі, прыродазнаўства і геаграфіі.

За час сваёй дзейнасці ўніверсітэт падрыхтаваў больш за 49 тысяч спецыялістаў.

Жыццё — бурнае, насычанае

Выкладчыцкі склад універсітэта пастаянна папаўняецца найлепшымі яго выпускнікамі. Сёння каля 60 % выкладчыкаў складаюць выпускнікі розных факультэтаў. Сярод іх доктар тэхнічных навук прафесар У. С. Савенка, доктар філалагічных навук прафесар В. В. Шур, доктар фізіка-матэматычных навук прафесар Г. У. Кулак. Рэктар і большасць кіраўнікоў структурных падраздзяленняў з'яўляюцца выпускнікамі ўніверсітэта.

За апошнія пяць гадоў выкладчыкамі і супрацоўнікамі ўніверсітэта абаронена адна доктарская і больш за 15 кандыдацкіх дысертацый. У ВНУ — пяць камп'ютарных класаў, чатыры лінгафонныя кабінеты, каля 80 спецыялізаваных кабінетаў, лабараторый і майстэрняў, спартыўных і трэнажорных залаў.

Прызёры ХХХІ Алімпійскіх гульняў у Рыа-дэ-Жанэйра, чэмпіёнкі свету і Еўропы па веславанні на байдарках і каноэ, заслужаныя майстры спорту Рэспублікі Беларусь — выпускнікі ўніверсітэта. Злева направа —  Маргарыта Махнева, Надзея Лепяшко, Вольга Худзенка  і Марына Літвінчук.

Ва ўніверсітэце рэалізуюцца праграмы міжнародных стасункаў. Супрацоўнікі ўніверсітэта актыўна ўдзельнічаюць у рэалізацыі праекта еўрапейскай праграмы мабільнасці «MOST».

Універсітэт паспяхова выконвае дзяржаўны план па экспарце адукацыйных паслуг, рэалізуючы канцэпцыю полікультурнай адукацыі. Зараз тут навучаецца звыш 200 замежных студэнтаў з розных краін свету (Туркменістана, Расійскай Федэрацыі, Азербайджанскай Рэспублікі, Арабскай Рэспублікі Егіпет, КНР і іншых).

Па выніках выдатнай вучобы і актыўнага ўдзелу ў навукова-даследчай рабоце студэнты ўніверсітэта атрымліваюць стыпендыі  Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь, імя І. П. Шамякіна, імя Францыска Скарыны, імя Якуба Коласа і іншыя.

У інтэрнатах універсітэта забяспечаны належныя ўмовы для пражывання ў адпаведнасці з дзяржаўнымі сацыяльнымі стандартамі. Функцыянуе санаторый-прафілакторый. Акрамя таго, студэнты штогод праходзяць аздараўленне ў іншых санаторыях краіны.

Уладзімір ХІЛЬКЕВІЧ

Алена ДАЎЖАНОК

*УНП 400083888

*На правах рэкламы

Загаловак у газеце: Будні алімпійскага ўніверсітэта

Выбар рэдакцыі

Рэгіёны

Сок з дастаўкай і з ледзяшамі: на Брэстчыне пачаўся сезон нарыхтоўкі бярозавіку

Сок з дастаўкай і з ледзяшамі: на Брэстчыне пачаўся сезон нарыхтоўкі бярозавіку

Як мы бярозавік куплялі на гандлёвай пляцоўцы лясгаса і ў лясніцтве

Культура

Анатоль Ярмоленка: Нас натхняе беларуская паэтычная класіка

Анатоль Ярмоленка: Нас натхняе беларуская паэтычная класіка

Творчая вечарына народнага артыста Беларусі прайшла ў адной з мінскіх гімназій.