Вы тут

Што пішуць пра Гульні замежныя СМІ


Сярэбраная прызёрка ІІ Еўрапейскіх гульняў у бегу на 100 метраў з бар'ерамі ўкраінская лёгкаатлетка Ганна Плаціцына падзялілася ўражаннямі ад свайго выступлення ў Мінску. Яна, у прыватнасці, адзначыла, што ў сталіцы Беларусі, дзе праходзяць Еўрапейскія гульні, створаны ўсе ўмовы для таго, каб спартсмены маглі паказваць добрыя вынікі: «Перш за ўсё хацела б адзначыць вельмі высокі ўзровень арганізацыі спаборніцтваў. Сапраўды, неверагодна прыемна ўдзельнічаць у падобных стартах, на якіх ты маеш усе ўмовы для таго, каб паказаць добры вынік».

Трэнер зборнай Расіі Ілля Лявонаў лічыць Еўрапейскія гульні адным з найважнейшых турніраў у пляжным футболе: «Хочацца, каб турнір хутчэй пачаўся. Для пляжнага футбола Еўрапейскія гульні разам з чэмпіянатам свету, напэўна, адзін з самых важных турніраў. Еўрапейскія гульні — цэлая вяха для нашага віду спорту. Гэта асаблівы турнір. Думаю, першым матчам супраць іспанцаў мы цалкам прасякнемся духам гэтых Гульняў».

Гэта трэба бачыць! 5 баёў, 5 перамог. Маціяс Касс выйграў золата на Еўрапейскіх гульнях у дзюдо. У 22 гады бельгіец стаў першым у Еўропе ў вазе да 81 кг. «Антверпенец» здзейсніў уражлівы рывок на татамі «Чыжоўка-Арэна» ў Мінску. У фінале ён сышоўся з балгарынам Івайлам Іванавым. Менавіта гэтаму дзюдаісту ён прайграў у Варшаве на еўрапейскім першынстве 2017 года. Але сёння ў Беларусі ён здолеў супрацьстаяць свайму грознаму саперніку, нядаўняму пераможцу Гран-пры Маракеша. У кар'еры бельгійца гэта першая перамога такога ўзроўню.

Выбар рэдакцыі

Жыллё

У Мінскім раёне адкрылі новы арэндны дом

У Мінскім раёне адкрылі новы арэндны дом

Новы год — у новай кватэры.

Грамадства

Шлях да сэрца вандроўніка ляжыць праз страўнік

Шлях да сэрца вандроўніка ляжыць праз страўнік

Як развіваецца гастратурызм у Беларусі?

Грамадства

Плацяжы за «камуналку»: ёсць нюансы

Плацяжы за «камуналку»: ёсць нюансы

Карэкціроўкі па аплаце жыллёва-камунальных паслуг закрануць чатыры катэгорыі жыхароў.