Вы тут

СК праводзіць праверку з нагоды смерці гітарыста "Песняроў"


Раніцай 24 чэрвеня 2019 года ў экстранныя службы паступіла паведамленне ад відавочцы аб тым, што невядомы мужчына купаўся ў вадасховішчы «Дразды», а затым, праз працяглы час, так і не выйшаў з вады, пры тым, што яго рэчы знаходзіліся на беразе, паведамляе тэлеграм-канал Следчага камітэта.


Работнікамі ТРВАД быў выняты з вады 59-гадовы жыхар Мінска без прыкмет жыцця.

Следча-аператыўнай групай праведзены агляд месца здарэння, падчас якога выяўленыя дакументы, ключы ад аўтамабіля, на якім прыехаў загінулы, і іншыя асабістыя рэчы.

У мэтах усталявання дакладнай прычыны смерці прызначана судова-медыцынская экспертыза.

Праверачныя мерапрыемствы працягваюцца.

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

А разам з імі навучанне, сацпакет і нават жыллё.

Эканоміка

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Беларусь — адзін з сусветных лідараў у галіне здабычы і глыбокай перапрацоўкі торфу.

Грамадства

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

«Мы зацікаўлены, каб да нас прыязджалі».