Вы тут

Індустрыяльны парк «Вялікі камень» упершыню прыме міжнародны форум


2 ліпеня ў індустрыяльным парку «Вялікі камень» пройдзе Форум па рэгіянальным супрацоўніцтве і развіцці ў рамках ініцыятывы «Пояс і Шлях», галоўная тэма якога — «Адкрыты парк» Вялікі камень» - прыклад глабальных магчымасцяў».


Форум збярэ каля 500 удзельнікаў з краін еўрапейскага і азіяцкага рэгіёнаў — прадстаўнікоў урадаў, кіраўнікоў бізнес-асацыяцый, інвестыцыйных фондаў, банкаў, а таксама буйных кампаній.

Інавацыйнае развіццё і новыя тэхналогіі, транспартныя і лагістычныя сістэмы, перспектывы супрацоўніцтвы з фінансавымі інстытутамі, развіццё «Вялікага каменя» як «разумнага» эка-горада ўдзельнікі абмяркуюць на 4 панэльных секцыях.

Запланавана падпісанне шэрагу двухбаковых дакументаў, рэгістрацыя новых рэзідэнтаў парку.

  • У рамках форуму адбудзецца шэраг выставачных мерапрыемстваў. Адным з ключавых стане выстава беларускіх і кітайскіх тавараў і паслуг, якая будзе праходзіць з 30 чэрвеня па 2 ліпеня.

У ходзе мерапрыемства будзе прадстаўлена прадукцыя каля 200 беларускіх і кітайскіх кампаній, якія працуюць у такіх галінах, як машынабудаванне і прамысловае абсталяванне, энергетыка, транспарт і лагістыка, будаўніцтва, дрэваапрацоўка, навука і тэхналогіі, IT і тэлекамунікацыі, фармацэўтыка, сельская гаспадарка і прадукты харчавання , паслугі (прамысловае праектаванне, метралогія, кансалтынг). Акрамя гэтага, адбудзецца выстава-продаж работ маладых беларускіх мастакоў.

Правядзенне Форуму — знакавая падзея для індустрыяльнага парку «Вялікі камень» і эканамічнага жыцця Рэспублікі Беларусь. Ён дазволіць прадставіць інвестыцыйны патэнцыял парку, а для ўдзельнікаў стане магчымасцю пашырыць і ўмацаваць дзелавыя сувязі.

  • Арганізатарамі Форуму з’яўляюцца Міністэрства эканомікі Рэспублікі Беларусь і Міністэрства камерцыі Кітайскай Народнай Рэспублікі.
  • Больш падрабязна з праграмай Форуму можна азнаёміцца ​​на афіцыйным сайце індустрыяльнага парку «Вялікі камень».

Парк «Вялікі камень» з’яўляецца міжнароднай пляцоўкай для стварэння высокатэхналагічных вытворчасцей у перадавых сферах дзейнасці з прымяненнем беспрэцэдэнтных ільгот і прэферэнцый. Сёння ў «Вялікім камені» працуюць 44 кампаніі з КНР, Рэспублікі Беларусь, Аўстрыі, Германіі, Расіі, Літвы, ЗША, Ізраіля, а аб’ём заяўленых інвестыцый перавышае 1 мільярд долараў ЗША.

Фота БЕЛТА

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».