Вы тут

У НАН Беларусі заснавалі тры новыя прэміі для маладых навукоўцаў


Прэзідыум НАН Беларусі прыняў рашэнне заснаваць тры новыя прэміі для маладых навукоўцаў.


Прэмія імя акадэміка Жарэса Алфёрава будзе прысуджаецца ў галіне фізікі, матэматыкі, інфарматыкі, фізіка-тэхнічных і тэхнічных навук. Прэмія імя акадэміка Васіля Купрэвіча — у галіне біялогіі, хіміі і навук аб Зямлі, медыцыны і аграрных навук. Прэмія імя акадэміка Усевалада Ігнатоўскага — у галіне гуманітарных і сацыяльных навук. 

Прэміі будуць прысуджацца штогод маладым навукоўцам ва ўзросце да 35 гадоў на 1 студзеня конкурснага года, якія працуюць у арганізацыях НАН Беларусі і апублікавалі вынікі праведзеных імі даследаванняў за апошнія пяць гадоў. Суіскальнікамі прэмій могуць быць асобныя навукоўцы ці аўтарскія калектывы (у складзе не больш за тры чалавекі). Памер грашовай часткі кожнай з прэмій  складае 100 базавых велічынь. Будуць прысуджацца дзве прэміі акадэміка Жарэса Алфёрава, чатыры прэміі акадэміка Васіля Купрэвіча і адна  прэмія  Усевалада Ігнатоўскага

Рашэнне прысвоіць прэміям імёны славутых беларускіх вучоных прынятае для ўвекавечання іх памяці, папулярызацыі ведаў пра гісторыю беларускай навукі, фарміравання пачуцця нацыянальнай самасвядомасці і патрыятызму ў моладзі.

  • Жарэс Алфёраў —лаўрэат Нобелеўскай прэміі па фізіцы, замежны член НАН Беларусі, палітычны дзеяч. Унёс неацэнны ўклад у развіццё фізікі паўправаднікоў, паўправадніковай і квантавай электронікі, тэхнічнай фізікі. Заклаў асновы новага навуковага кірунку.
  • Васіль Купрэвіч — выбітны навуковец, батанік, дзяржаўны і грамадскі дзеяч, у 1952-1969 гадах узначальваў Акадэмію навук БССР. Яго навуковая дзейнасць была прысвечана фізіялогіі хворай расліны, сістэматызацыі грыбоў. Акадэмік Купрэвіч паклаў пачатак новаму кірунку ў вывучэнні глебы - глебавай энзімалогіі.  
  • Усевалад Ігнатоўскі — вядомы вучоны ў галіне гісторыі, грамадскі і палітычны дзеяч, першы прэзідэнт Беларускай акадэміі навук (са снежня 1928 года па студзень 1931 года) і адначасова дырэктар Інстытута гісторыі Беларускай АН.

Прэзідыум Акадэміі навук таксама прыняў рашэнне адмяніць прэміі НАН Беларусі і Фонду падтрымкі адукацыі і навукі (Алфёраўскага фонду) для маладых навукоўцаў. Гэта дазволіць выключыць дубліраванне прэмій, што прысуджаюцца.

Надзея НІКАЛАЕВА

Выбар рэдакцыі

Здароўе

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Некалькі парад ад урача-інфекцыяніста.

Грамадства

Рэспубліканскі суботнік праходзіць сёння ў Беларусі

Рэспубліканскі суботнік праходзіць сёння ў Беларусі

Мерапрыемства праводзіцца на добраахвотнай аснове.