Вы тут

Камандзір педагагічнага атрада «Дзеці Нёмана»: Галоўнае ў нашай рабоце — эмоцыі


Педагагічны атрад з Гродзенскага ўніверсітэта імя Янкі Купалы з такой назвай стаў летась найлепшым выязным атрадам па выніках рэспубліканскага конкурсу «Працоўны семестр». Гэта было адзначана на Усебеларускім злёце студэнцкіх атрадаў «Маладосць. Праца. Рамантыка». Камандзір атрада, трэцякурсніца Анастасія ПРАТАСАВІЦКАЯ расказала «Чырвонцы. Чырвонай змене», ці кожны можа стаць яго членам, а таксама пра тое, як гэта — працаваць побач з Чорным морам...


У педагагічным атрадзе «Дзеці Нёмана» дзяўчына трэці год. Як толькі паступіла ва ўніверсітэт, вырашыла заняць вольны час карыснай справай. Пра тое, што ёсць такі кірунак занятасці, яна ведала, бо сама з'яўляецца старшынёй пярвічкі БРСМ на сваім факультэце.

— «Дзеці Нёмана» аб'ядноўваюць два атрады: педагагічны (важатыя) і сэрвісны (афіцыянты). Бяруць туды ўсіх ахвотных, але перад тым, як паехаць працаваць за мяжу, трэба прайсці навучанне. На базе ўніверсітэта ёсць школа важацкага майстэрства, дзе заняткі доўжацца адзін семестр. Калі ставіцца да іх несур'ёзна і прапускаць — пазбаўляешся магчымасці трапіць у склад выязной групы, — расказвае Анастасія.

Дзяўчаты і хлопцы са студатрада выязджаюць на работу ў Анапу ўжо шосты год — у санаторна-аздараўленчы комплекс «Жамчужына Расіі». Фарміруюцца два заезды: з 1 чэрвеня да 15 ліпеня і з 15 ліпеня да 31 жніўня. Такім чынам, адпрацоўваюцца дзве дзіцячыя лагерныя змены. Камандзіры атрадаў кожны год мяняюцца, выбіраюць больш вопытных і адказных, тых, хто праяўляе найбольшую актыўнасць у студэнцкім жыцці.

— На кожны працоўны семестр набіраецца 30—40 чалавек у адзін атрад. Я паспела паспрабаваць свае сілы як у педагагічным, так і ў сэрвісным. Самае крутое, што дзяўчаты і хлопцы самі выбіраюць, дзе ім працаваць, часта прыходзяць кампаніямі, каб было весялей, — кажа суразмоўніца.

Студэнты ўступаюць у студатрад па розных прычынах. Адны хочуць атрымаць уражанні і вопыт, другія — прайсці практыку, сумяшчаючы яе з адпачынкам, трэція — каб зарабіць грошы. Некаторыя настолькі любяць пэўны санаторый, што раней за ўсіх пішуць заяву, пажаданне (куды б хацелі трапіць), браніруюць месца і чакаюць станоўчага адказу.

— Галоўнае ў нашай рабоце — гэта эмоцыі: ад дзяцей, з якімі працуеш, ад прыгажосці, што бачыш кожны дзень. Цікава, што падчас паездак нехта з нас знаходзіць не толькі сяброў, але і каханне, — працягвае Анастасія. — Увогуле мы разам ездзім на розныя злёты студатрадаў, збіраемся ў вольны час на прыродзе, дзе спяваем песні пад гітару. Не адмаўляемся і ад сустрэч са старымі сябрамі з іншых краін.

Мы пагаварылі не толькі з капітанам педагагічнага атрада, але і з іншымі членамі «Дзяцей Нёмана». Вось што яны расказалі пра свой вопыт работы за мяжой.

Дзмітрый ІЗВЕКАЎ, выпускнік фізіка-тэхнічнага факультэта:

— У складзе педагагічнага атрада працую два гады. Даведаўся ад знаёмых, што можна не толькі добра зарабіць грошай летам, але і крута адпачыць. Мой першы вопыт у дзіцячым санаторыі «Жамчужына Расіі» быў у якасці ратавальніка, у другі раз працаваў афіцыянтам. Спачатку было складана, мы хутка стамляліся, але праз тыдзень штодзённай практыкі ўсё стала на свае месцы. Тым больш прыгажосць, якая нас цешыла пасля работы, давала моцную энергію. Цяпер я на апошнім курсе ўніверсітэта, і ў мяне апошняя магчымасць пабыць у складзе студатрада. Упэўнены, што гэта будзе крута!

Мікіта ГУРА, выпускнік юрыдычнага факультэта:

— У «Дзецях Нёмана» я другі год. Даведаўся ад старасты групы і адразу вырашыў — паеду. У Анапе быў важатым і харэографам-пастаноўшчыкам. Выхадных не было, нават калі з'яўлялася вольная хвіліна — не сядзеў склаўшы рукі, а ішоў дапамагаць іншым. Для мяне важныя вопыт і заробак — я атрымліваю іх у педагагічным атрадзе. Спадзяюся, што такая магчымасць з'явіцца ў мяне не апошні раз.

Ганна ШЧУКА, ІІІ курс, філалагічны факультэт:

— Даведалася пра гэты студатрад яшчэ перад паступленнем ва ўніверсітэт. Калі пачула, што работа за мяжой, побач з морам, узнікла вялікае жаданне туды паехаць. Дзякуючы таму, што я актыўна праяўляла сябе ў жыцці ВНУ, была актывісткай БРСМ, мне прапанавалі стаць камісарам атрада. Такім чынам працую ў складзе сэрвіснага атрада ўжо два гады. Такі від занятасці не лічу цяжкім, працоўны семестр — гэта маленькае жыццё. Новыя знаёмствы (з многімі дзяўчатамі і хлопцамі з іншых краін мы сустракаемся і дагэтуль), пачуццё адказнасці за іншых людзей... Дзякуючы атрыманаму вопыту цяпер магу хутка знаходзіць выхад з любых сітуацый. Акрамя таго, члены студатрада — вялікая сям'я, і калі камусьці патрэбна дапамога ці падтрымка, мы можам разлічваць адно на аднаго.

Дар'я ШЛАПАКОВА

Загаловак у газеце: «Дзеці Нёмана» ў Анапе, або Найлепшыя на выездзе

Выбар рэдакцыі

Навука

Наколькі эфектыўна працуе сістэма інтэлектуальнай уласнасці?

Наколькі эфектыўна працуе сістэма інтэлектуальнай уласнасці?

Расказаў першы намеснік старшыні Дзяржаўнага камітэта па навуцы і тэхналогіях Рэспублікі Беларусь Дзяніс Каржыцкі.

Здароўе

У Нацыянальны каляндар плануюць уключыць новыя прышчэпкі

У Нацыянальны каляндар плануюць уключыць новыя прышчэпкі

Як вакцыны выратоўваюць жыцці і чаго можа каштаваць іх ігнараванне?

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.