Вы тут

Код радзімы


Беларусь прымае II Еўрапейскія гульні, дзякуючы якім госці з розных краін свету не толькі будуць сачыць за спартыўнымі падзеямі, але і змогуць пазнаёміцца з культурай, традыцыямі беларускага народа. Так, напярэдадні гульняў было арганізавана шмат мерапрыемстваў, якія ўвайшлі ў праграму спартыўнага свята, адным з якіх стала адкрыццё маштабнага артпраекта ў Нацыянальным гістарычным музеі «Наш край любімы — Беларусь».


У экспазіцыі прадстаўлены ўнікальныя прадметы са збору Нацыянальнага гістарычнага музея: народныя промыслы і рамёствы, прадметы этнаграфіі, творы станковага і дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва знакамітых беларускіх мастакоў, якія развіваюць глыбінныя народныя традыцыі ў кантэксце сучаснага мастацтва. Арганізатары падкрэсліваюць, што кожны музейны прадмет, прадстаўлены на выстаўцы, — неад’емны кампанент нацыянальнай беларускай культуры. Мастакі прадэманстравалі творчыя пошукі ў галіне жывапісу, графікі, скульптуры, мастацкага тэкстылю, керамікі і металу. Сярод аўтараў праекта такія прызнаныя майстры, як Леанід Шчамялёў, Уладзімір Тоўсцік, Мікалай Кузьміч, Уладзімір Слабодчыкаў, Рыгор Сітніца, Уладзімір Васюк, Ала Непачаловіч, Тамара Васюк, Наталля Сухаверхава, Алена Обадава і іншыя.

— Наша краіна багатая на таленты. І для нашага грамадства гэта не навіна, — падкрэсліў на адкрыцці выстаўкі куратар праекта Уладзімір Тоўсцік. — Але ж у межах спартыўнага свята ў нас ёсць магчымасць дэманстраваць нашы таленты вялікаму колу зацікаўленага грамадства. У знакавых аўтарскіх работах мастакоў адлюстраваны духоўны свет беларускага народа, яго каштоўнасці і традыцыі, а таксама ўяўленні пра светабудову, беларускія міфы і легенды.

Для кожнага аўтара гэтая выстаўка стала своеасаблівым паглыбленнем у асабістую творчасць. Тут нельга сустрэць выпадковых твораў, экспазіцыя будавалася па прынцыпе прысвячэння краіне. Па словах Уладзіміра Тоўсціка, у кожным чалавеку закладзены код пад назвай «Радзіма» і кожны мастак паказвае і развівае яго па-свойму. Уладзімір Антонавіч з самага пачатку стварэння экспазіцыі падкрэсліваў, што ідэя выстаўкі якраз і заключаецца ў тым, каб прадэманстраваць грамадству, як выглядае той самы беларускі код.

Вікторыя АСКЕРА

Выбар рэдакцыі

Жыллё

Што змянілася ў парадку рэгістрацыіі жыллёвай нерухомасці?

Што змянілася ў парадку рэгістрацыіі жыллёвай нерухомасці?

Цяпер, каб аформіць дачу, не трэба ехаць туды, дзе яна знаходзіцца.  

Грамадства

Старт акцыі «Нашы дзеці» будзе дадзены 16 снежня

Старт акцыі «Нашы дзеці» будзе дадзены 16 снежня

Мерапрыемства пачнецца на Віцебшчыне.

Грамадства

Навацыі сацыяльнай сферы ў 2025 годзе

Навацыі сацыяльнай сферы ў 2025 годзе

Узмацненне адраснасці дзяржпадтрымкі і садзейнічання занятасці 

Грамадства

Плацяжы за «камуналку»: ёсць нюансы

Плацяжы за «камуналку»: ёсць нюансы

Карэкціроўкі па аплаце жыллёва-камунальных паслуг закрануць чатыры катэгорыі жыхароў.