Вы тут

Механізм дарожнага збору абмеркавалі ў Палаце прадстаўнікоў


Верагодна, большасць кіроўцаў нашай краіны цікавіць — як жа вырашыцца пытанне з дарожным зборам? Яго ўключаць у кошт паліва? Ці яго будуць збіраць па месяцах? А можа, ёсць нейкія іншыя варыянты? Некаторыя падрабязнасці работы над гэтай няпростай тэмай раскрыў міністр фінансаў Максім Ермаловіч на нядаўнім пашыраным пасяджэнні Пастаяннай камісіі Палаты прадстаўнікоў па бюджэце і фінансах.


Сапраўды, на сустрэчы абмяркоўвалі бюджэт, аднак у канцы мерапрыемства прадстаўнік дэпутацкага корпуса ўзняла пытанне дарожнага збору. Яна прапанавала знізіць стаўку дзяржпошліны за выдачу дазволу на допуск транспартнага сродку да ўдзелу ў дарожным руху, каб павялічыць яе збіральнасць. Максім Ермаловіч у адказ справядліва заўважыў:

«Кошт дарожна-транспартнай інфраструктуры мае сваю цану, — нагадаў ён. — Плаціць прыйдзецца, толькі па якім механізме? Паменшыць стаўку — значыць, знізіць выдаткі на дарожную гаспадарку. Гэта пытанне дыскусійнае».

Акрамя таго, Максім Ермаловіч пракаментаваў два варыянты механізма, якія зараз разглядаюцца: з магчымасцю аплаты дарожнага збору па месяцах або ўключэнне яго ў кошт паліва:

«Мы асцярожна разглядаем абодва варыянты. Яны з пункту гледжання даходаў ідэнтычныя. З пункту гледжання адміністравання збіраць падатак праз паліва значна лягчэй».

Сітуацыя такая, што ў кожнага з падыходаў ёсць і перавагі, і недахопы. Узяць хоць бы збіранне збору праз павелічэнне кошту паліва — калі прымуць такое рашэнне, то яно ўскосна адаб'ецца на цане тавараў і паслуг, паколькі на запраўцы немагчыма падзяліць, хто запраўляецца — дачнік-пенсіянер, бізнесмен, кіроўца камерцыйнага аўтатранспарту.

Дарэчы, міністр фінансаў таксама расказаў пра альтэрнатыўныя варыянты, якія разглядаліся раней, — прывязаць дарожны збор да страхоўкі, а яшчэ, напрыклад, адсочваць аплату праз сістэму відэаманіторынгу дарожнага патоку.

Уладзіслаў ЛУКАШЭВІЧ

Загаловак у газеце: У кошт паліва ці па месяцах?

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Ці патрэбныя бэбі-боксы? Нованароджанае дзіця знайшлі ў выграбнай яме ў Гомелі

Ці патрэбныя бэбі-боксы? Нованароджанае дзіця знайшлі ў выграбнай яме ў Гомелі

У дачыненні да жыхаркі узбуджана крымінальная справа.

У свеце

Блуканне па кілаватах. Чаму Літва загнала Прыбалтыку ў энергетычную яму?

Блуканне па кілаватах. Чаму Літва загнала Прыбалтыку ў энергетычную яму?

Для краін Балтыі ралі цэн на электрычнасць стала ўжо амаль звыклай справай. 

Культура

Дзе Якуб Колас сустрэўся з ваўком і чаму дзядзька Антось быў самотны

Дзе Якуб Колас сустрэўся з ваўком і чаму дзядзька Антось быў самотны

Трэцяга лістапада — дзень нараджэння класіка. 

Грамадства

Амаль кожны дзень на пажарах гінуць людзі. Як не стаць ахвярай агню?

Амаль кожны дзень на пажарах гінуць людзі. Як не стаць ахвярай агню?

З пачаткам ацяпляльнага сезона ў камунальных службаў работы дадаецца ў разы.