Вы тут

У аўтамагістралі М6 з'явілася мабільная турыстычная праграма


Траса М6 цалкам адкрыта пасля рэканструкцыі. Тут дзейнічае чатырохпалосны рух, і, як аказалася, прывабная не толькі сама траса, але і яе наваколле. Сарыентавацца ў гэтым асяроддзі часткова дапамогуць інфармацыйныя знакі — турыстычныя, сэрвісныя, гасцінічныя... На магістралі іх налічваецца больш за 50. Але час патрабуе больш істотнага падыходу. І вось напрыканцы рамонту дарогі ўзнікла ідэя стварыць інфармацыйную платформу, якая б дапамагала ўсім інтэрнэт-карыстальнікам. Так на свет з'явілася мабільная праграма М6.


Праект падрыхтаваны беларускімі праграмістамі да ІІ Еўрапейскіх гульняў. Але гэта толькі пачатак укаранення новай мабільнай сістэмы. Галоўная задача — дапамагчы турыстам арыентавацца на трасе М6. Праграма якраз і дапаможа ўбачыць найбліжэйшыя аб'екты, якія цікавяць кожнага падарожніка і неабходны яму.

Дырэктар ІТ-кампаніі Фёдар Громак адзначыў, што турыстычны «Аўтагід па дарогах Гродзенскай вобласці» даступны для карыстальнікаў Androіd і іOS у праграмах Google Play і AppStore з усіх пунктаў свету. Спампаваць гэты прадукт можна аўтаматычна па QR-кодзе ці ўручную, набраўшы ў пошукавіку «M6 Grodno».

— Усё робіцца для зручнасці турыстаў. Мы разлічваем, што з развіццем мабільнай праграмы турыстаў у рэгіёне стане яшчэ больш, — падкрэсліў намеснік старшыні Гродзенскага аблвыканкама Віктар ЛІСКОВІЧ. — Гэта, у сваю чаргу, дае імпульс для развіцця інфраструктуры. Спадзяёмся, што ў хуткім часе ўся Гродзенская вобласць стане для групавых турыстаў бязвізавай. Стварэнне мабільнай праграмы — магчымасць яшчэ раз прадэманстраваць гасцям турыстычны патэнцыял і спрасціць іх вандраванне па рэгіёне.

Як дзейнічае сістэма? Пасля таго як праграма ўсталявана, карыстальнік трапляе на галоўную старонку, дзе бачыць карту Гродзенскай вобласці, на якую выводзіцца стан надвор'я ў адпаведнасці з яго геалакацыяй. У меню прадстаўлены каталог аб'ектаў — аўтазапраўкі, гасцініцы, банкаматы, аб'екты харчавання і іншыя. Яны разбітыя па катэгорыях, усяго іх больш за 200, але сістэматызацыя дазваляе ўсё хутка знайсці. Да таго ж яны адфільтраваныя, згодна з месцам знаходжання абанента. Пры выбары аб'екта можна ўбачыць фотаздымак, кароткую інфармацыю, рэйтынг. Яшчэ адзін важны пункт — зваротная сувязь, дзе карыстальнік можа пакінуць свой водгук аб тым, дзе пабываў. У будучым уваход можна здзейсніць праз сацыяльныя сеткі. Таксама карыстальнік зможа сам прапанаваць дабавіць аб'ект, якога няма ў спісе.

Цяпер праграма распрацавана для дзвюх моў — рускай і беларускай. Але ў рэгіён едзе большасць турыстаў-суседзяў — з Літвы і Польшчы. Таму неабходна пашырыць моўны кантэнт. Па словах распрацоўшчыкаў, гэтыя моманты будуць улічаны. Было адзначана, што праграма стане добрым арыенцірам для перавозчыкаў і павысіць якасць абслугоўвання пасажыраў.

У будучым усе аўтадарогі Гродзенскай вобласці будуць уключаны ў гэты электронны прадукт. Аналагічны аўтагід рыхтуецца ў магістратуры ГрДзУ для зручнай вандроўкі па Аўгустоўскім канале.

Маргарыта УШКЕВІЧ

Фота Мікалая ЛАПІНА

Загаловак у газеце: Траса ў лічбавым фармаце

Выбар рэдакцыі

Палітыка

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

У парадку дня — зацвярджэнне Канцэпцыі нацбяспекі і Ваеннай дактрыны.

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.