У пятніцу на Еўрапейскіх гульнях было разыграна 12 камплектаў узнагарод у пяці відах спорту. Асаблівую цікавасць выклікаў фінал спаборніцтваў па лёгкай атлетыцы, у якім сапернічалі зборныя Беларусі, Францыі, Італіі, Чэхіі, Украіны і Германіі.
На веладроме «Мінск-Арэны» разыграны пяць камплектаў узнагарод па трэкавых гонках. У Палацы спорту чатыры камплекты медалёў знайшлі ўладальнікаў у турніры па жаночай барацьбе. Заключны від спаборніцтваў прайшоў і па стэндавай стральбе. Паўфінальныя матчы па пляжным футболе адбыліся на стадыёне САК «Алімпійскі», Швейцарыя згуляла з Іспаніяй, а Украіна з Партугаліяй. Медальныя паядынкі ў гэтым відзе спорту адбудуцца сёння. Нагадаем, беларусы ў пляжным футболе выбылі з барацьбы за ўзнагароды. На рынгу палаца спорту «Уручча» ў пятніцу таксама прайшлі паўфінальныя баі баксёрскіх спаборніцтваў.
Працягваецца праект «Алімпійскі шлях». Прадстаўнікі зборнай Беларусі па веславанні на байдарках і каноэ, якія сталі пераможцамі і прызёрамі ІІ Еўрапейскіх гульняў, падтрымалі розныя спартыўныя школы. Алена Наздрова, якая выйграла ў каноэ на дыстанцыі 200 м, зрабіла падарунак у памеры 15 тыс. рублёў гомельскай СДЮШАР «Дэльфін», дзе спартсменка пазнаёмілася з веславаннем. Парадавалі на мінулых стартах у Заслаўі выхаванцы Магілёўскай абласной СДЮШАР прафсаюзаў «Бярэзіна». Надзея Макарчанка і Вольга Клімава ў каноэ-двойцы сталі другімі на дыстанцыі 500 м. Дуэт у якасці адрасата для фінансавай дапамогі ў 10 тыс. рублёў абраў менавіта гэтую спартшколу, дзе займалася Надзея Макарчанка. Поспех дзяўчат на кароткіх дыстанцыях падтрымаў байдарачнік Дзмітрый Траццякоў, яго выбар (7,5 тыс. рублёў) таксама быў зроблены на карысць СДЮШАР прафсаюзаў «Бярэзіна», дзе Дзмітрый пачынаў свой шлях у спорце.
Дар'я ЛАБАЖЭВІЧ
Зазірнём у заўтра Беларусі.
Карэкціроўкі па аплаце жыллёва-камунальных паслуг закрануць чатыры катэгорыі жыхароў.