Цягам бліжэйшых трох гадоў.
Горад Чжэнчжоў, адміністрацыйны цэнтр правінцыі Хэнань (Цэнтральны Кітай), адкрые больш за 100 новых музеяў цягам наступных трох гадоў, перадае «Жэньмінь жыбаа» анлайн».
У адпаведнасці з трохгадовым планам дзеянняў па развіцці музеяў, апублікаваным гарадскім урадам, у бліжэйшыя тры гады будзе адкрыта больш за 50 дзяржаўных музеяў і больш за 50 недзяржаўных музеяў, каб забяспечыць адзін музей на кожных 100 тыс жыхароў.
Адміністрацыйным дэпартаментам, дзяржаўным установам, грамадскім арганізацыям і калекцыянерам прапаноўваюць сумесна працаваць над стварэннем музеяў. Дзяржаўныя прадпрыемствы, універсітэты і фабрыкі могуць таксама адкрываць музеі, якія распавядаюць аб іх гісторыі, культуры і асаблівасцях.
Чжэнчжоў, адна са старажытных сталіц Кітая, багатая культурнымі рэліквіямі, іх у горадзе больш за 10 тысяч.
Цяпер, каб аформіць дачу, не трэба ехаць туды, дзе яна знаходзіцца.
Узмацненне адраснасці дзяржпадтрымкі і садзейнічання занятасці
Карэкціроўкі па аплаце жыллёва-камунальных паслуг закрануць чатыры катэгорыі жыхароў.