Віншую вас з вялікай гістарычнай датай — 75-годдзем вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў і Днём Незалежнасці — святам, якое аб'ядноўвае нас у імкненні да міру, згоды і захавання гераічнага летапісу краіны.
Вялікая Айчынная вайна ўвайшла ў кожную сям'ю болем страт, прынесла гора і нечалавечыя пакуты мільёнам беларусаў, але абудзіла ў думках і сэрцах кожнага пачуццё нацыянальнага адзінства, грамадзянскага абавязку і гатоўнасці абараняць Радзіму да апошняга дыхання. Перамога над нацызмам стала актам найвышэйшай справядлівасці і сімвалам няскоранасці нашага народа.
У імя сваёй незалежнасці, гістарычнай праўды і міру на Зямлі мы заўсёды будзем шанаваць вялікі подзвіг старэйшых пакаленняў. Імкнуцца быць дастойнымі іх памяці. На прыкладзе жыцця сапраўдных герояў выхоўваць сваіх дзяцей і разам з імі ствараць будучыню Беларусі — суверэннай, моцнай, квітнеючай краіны.
Няхай над нашай роднай зямлёй заўсёды будзе чыстае неба.
Жадаю вам шчасця, дабра і дабрабыту.
Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь Аляксандр ЛУКАШЭНКА
Зазірнём у заўтра Беларусі.
Карэкціроўкі па аплаце жыллёва-камунальных паслуг закрануць чатыры катэгорыі жыхароў.