Заўтра адбудзецца міжгарадскі форум.
Міжгарадскі форум Шанхай-Тайбэй-2019 пройдзе ў Шанхаі 4 ліпеня. Пра гэта паведамілі ў Канцылярыі па справах Тайваня пры шанхайскім ўрадзе, перадае «Жэньмінь жыбаа» анлайн».
Паводле дамоўленасці паміж Шанхаем і Тайбэем, на мерапрыемства прыбудзе тайваньская дэлегацыя на чале з мэрам Тайбэя Кэ Вэньчжэ. Форум пад дэвізам «Інавацыі, супрацоўніцтва, будучыня» будзе садзейнічаць абмену вопытам і ўзаемадзеянню дзвюх гарадоў у такіх сферах, як біятэхналогія, маладзёжнае прадпрымальніцтва і будаўніцтва «разумных» гарадоў, культура, тэхналогіі ў медыцыне.У рамках форуму чакаецца падпісанне мемарандумаў аб супрацоўніцтве з мэтай далейшага паглыблення двухбаковага супрацоўніцтва ў розных галінах.
Міжгарадскі форум Шанхай-Тайбэй, які праводзіўся па чарзе ў Шанхаі і Тайбэі з 2010 года, ужо стаў важнай рэгулярнай платформай для абмену вопытам паміж двума гарадамі. Бакі вядуць паглыбленыя дыскусіі і абменьваюцца вопытам у сферы гарадскога развіцця, умацоўваюць і пашыраюць двухбаковае супрацоўніцтва ў розных галінах і дасягаюць станоўчых вынікаў. На гэты час бакі заключылі 33 пагадненні аб супрацоўніцтве.
Зазірнём у заўтра Беларусі.
Карэкціроўкі па аплаце жыллёва-камунальных паслуг закрануць чатыры катэгорыі жыхароў.