У пятым нумары літаратурна-мастацкага часопіса «Ончыко» («Уперад»), які выходзіць у Яшкар-Але (Марый Эл, Расійская Федэрацыя), змешчаны пераклады твораў пісьменнікаў Беларусі.
У перакладзе на беларускую мову надрукаваны творы дзіцячых пісьменнікаў Алены Масла і Генадзя Аўласенкі ў перакладзе Юрыя Салаўёва, а таксама вершы народнага паэта Беларусі Рыгора Барадуліна ў перакладзе Генадзя Аяра. А падборцы беларускіх аўтараў папярэднічае грунтоўны артыкул «Дружба не ведае межаў: нататкі пра літаратурна-творчыя і гуманітарныя сувязі паміж Беларуссю і Марый Эл» Гельсія Зайніева. Аўтар згадвае, што з беларускай літаратурай марыйскі чытач на сваёй роднай мове пазнаёміўся яшчэ ў 1947—1951 гг. Тады ў Яшкар-Але былі надрукаваны вершы Якуба Коласа і Аркадзя Куляшова, а таксама драма Кандрата Крапівы «Пяюць жаваранкі». Пазней, у 1960—1970-я гг., у газетах і часопісах Марый Эл з’явіліся пераклады твораў Я. Купалы, Я. Коласа, П. Броўкі, М. Танка, А. Куляшова, Р. Барадуліна, Е. Лось, І. Калесніка, Э. Ярашэвіча, В. Мысліўца. Згадваецца ў артыкуле і імя нашай зямлячкі — рускай паэтэсы і майстра дэкарытыўна-прыкладнога мастацтва Ніны Жыбрык, якая жыла і працавала ў Марый Эл.
Мікола БЕРЛЕЖ
Шматмільярдны бізнес ні перад чым не спыняецца, у тым ліку не шкадуе здароўя людзей.
«Нават калі б не было медаля, з Парыжа я б ехаў самым шчаслівым».
Пенсіі працоўным — без абмежаванняў, дадатковая падтрымка — сем’ям.
Хто і як павінен вызначаць дух беларускага кіно?