Вы тут

Што адбывалася на турыстычным злёце «Чэрыкаўскі прывал — 2019»


Хто сказаў, што на пенсіі сумна жыць? Хто сказаў, што актыўнаму ладу жыцця ў такім узросце перашкаджаюць задышка і нестабільны артэрыяльны ціск? Вы проста не бачылі, што адбывалася на міжрэгіянальным турыстычным злёце «Чэрыкаўскі прывал — 2019», які ўжо чацвёрты раз сабраў самых актыўных і крэатыўных пенсіянераў у вёсцы Горкі на маляўнічым беразе Сожа.


Назвы камандаў кажуць самі за сябе: «SupеrStar», «Сівыя непаседы», «Крутыя папуасы» і гэтак далей — усяго ўдзел у спаборніцтвах бралі восем камандаў з розных раёнаў Магілёўшчыны. Арганізоўвае мерапрыемства Чэрыкаўскі цэнтр сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва. Гэтым разам сваё плячо яму падставіў «Чырвоны крыж». Пенсіянеры дэманстравалі поспехі ў арыентаванні на месцы, пераадоленні паласы перашкод, эстафеце МНС, прыгатаванні паходных страў і шмат у чым іншым. Пакуль арганізатары падводзілі вынікі, тыя, каму пад 60 і крышачку болей, запальвалі на арганізаванай на свежым паветры дыскатэцы.

— Гэта мерапрыемства мы праводзім ужо чацвёрты раз, — расказала дырэктар Чэрыкаўскага раённага цэнтра сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва (РЦСАН) Наталля СТАРАСЦІНА. — На гэта нас натхніў прыклад іншых. Турыстычныя злёты для інвалідаў праводзяцца, а для пажылых нічога такога няма. Мы вырашылі выправіць сітуацыю. Да нас далучыліся пажылыя грамадзяне з ліку валанцёраў «Чырвонага крыжа» з Мінска, Магілёва і Горацкага раёна. Нашы пенсіянеры вельмі актыўныя, летась па канатах караскаліся.

Каб заахвоціць удзельнікаў, пераможцы вызначаліся не па агульнакамандным заліку, а па намінацыях. Напрыклад, найлепшымі ў арыентаванні на месцы сталі крычаўляне, у меткасці пры стральбе — прадстаўнікі Горак, а лепшы бівак зрабілі чэрыкаўскія пенсіянеры. Пераходзячы кубак пераможцы паехаў у Круглае з камандай «Аптымісты». Згодна з умовамі гэта каманда павінна будзе абавязкова ўдзельнічаць у гульнях у наступным годзе і пацвердзіць сваё права на кубак або перадаць яго іншым.

Анжэла НОВІКАВА, старшыня райсавета дэпутатаў Чэрыкаўскага раёна:

— Гэта выдатная форма работы. Самае галоўнае ў жыцці любога грамадзяніна — станоўчыя эмоцыі. Чым іх больш, тым менш мы звяртаем увагу на розныя раздражняльнікі. Актыўных людзей размеранае жыццё на пенсіі не задавальняе, яны жадаюць большага. Цудоўна, што ёсць такія цэнтры сацыяльнага абслугоўвання, дзе могуць дапамагчы знайсці сябе. Я была на гэтым злёце ў якасці госця і атрымала шмат станоўчых уражанняў. Шмат з кім з удзельнікаў мы знаёмы асабіста, бо ў свой час я працавала намеснікам старшыні райвыканкама па сацыяльных пытаннях. Упершыню прысутнічалі прадстаўнікі «Чырвонага крыжа». Прыехала каманда з Мінска разам з работнікамі цэнтра сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва. Мы працуем у адной замкнутай сістэме, і вельмі часта ўзнікае неабходнасць кантактаваць з прадстаўнікамі іншых рэгіёнаў. Такія мерапрыемствы вельмі згуртоўваюць.

Нэлі ЗІГУЛЯ

Фота з архіва Чэрыкаўскага РЦСАН

Загаловак у газеце: «Сівыя непаседы» паказалі «SupеrStar», але перамаглі «Аптымісты»

Выбар рэдакцыі

Жыллё

Што змянілася ў парадку рэгістрацыіі жыллёвай нерухомасці?

Што змянілася ў парадку рэгістрацыіі жыллёвай нерухомасці?

Цяпер, каб аформіць дачу, не трэба ехаць туды, дзе яна знаходзіцца.  

Грамадства

Старт акцыі «Нашы дзеці» будзе дадзены 16 снежня

Старт акцыі «Нашы дзеці» будзе дадзены 16 снежня

Мерапрыемства пачнецца на Віцебшчыне.

Грамадства

Навацыі сацыяльнай сферы ў 2025 годзе

Навацыі сацыяльнай сферы ў 2025 годзе

Узмацненне адраснасці дзяржпадтрымкі і садзейнічання занятасці 

Грамадства

Плацяжы за «камуналку»: ёсць нюансы

Плацяжы за «камуналку»: ёсць нюансы

Карэкціроўкі па аплаце жыллёва-камунальных паслуг закрануць чатыры катэгорыі жыхароў.