Вы тут

Качанава: Работа па развіцці Аршанскага раёна павінна весціся больш высокімі тэмпамі


Работа па развіцці Аршанскага раёна і асваенні рэсурсаў, якія выдзеленыя на рэалізацыю мерапрыемстваў, павінна весціся больш высокімі тэмпамі. Аб гэтым сказала кіраўнік Адміністрацыі Прэзідэнта Наталля Качанава сёння ў Оршы, падводзячы вынікі пазачарговага выязнога пасяджэння Віцебскага аблвыканкама па развіцці Аршанскага раёна, піша БЕЛТА.


"Кіраўнікам розных органаў улады не варта спадзявацца адзін на аднаго. Кожны павінен у поўнай меры ўсведамляць ступень сваёй адказнасці", - падкрэсліла Наталля Качанава. У сувязі з гэтым яна прапанавала праз месяц зноў прааналізаваць вынікі працы, "за гэты час павінны быць сур'ёзныя зрухі".

Па словах кіраўніка Адміністрацыі Прэзідэнта, у верасні адбудзецца вялікая нарада па развіцці гарадоў з насельніцтвам звыш 80 тыс. чалавек. Першым справаздачу аб тым, як рэалізуецца праграма па развіцці раёна і вырашаюцца пастаўленыя задачы, будзе трымаць старшыня Аршанскага райвыканкама. "Таму што па Аршанскім раёне прынятыя такія меры падтрымкі і праграма, якіх няма ні ў якіх іншых рэгіёнах. На яго прыкладзе мы хочам паказаць, як працуюць гэтыя прэферэнцыі. Аднак на сённяшні дзень няма чаго паказаць, што служыла б яркім прыкладам для іншых гарадоў. Чаканы вынік пакуль не дасягнуты, тэмп асваення інвестыцый нязначны", - сказала Наталля Качанава. Яна заклікала кіраўнікоў усіх узроўняў прыкласці максімальныя намаганні ў вырашэнні пастаўленых задач і падкрэсліла, што даручэнні, пастаўленыя кіраўніком дзяржавы ў сельскай гаспадарцы, па нарыхтоўцы кармоў, навядзенні парадку на зямлі, прамысловаму комплексу, павінны быць выкананыя ў поўным аб'ёме.

Разам з гэтым кіраўнік Адміністрацыі Прэзідэнта адзначыла, што некаторыя зрухі па добраўпарадкаванні, павелічэнні прыбытку, іншых напрамках ужо прыкметныя. "Але прынятыя падпраграмы павінны рэалізоўвацца больш хуткімі тэмпамі. Чамусьці яшчэ ідзе некаторае разварушванне. Гэта недапушчальна, валакіты ў такіх пытаннях быць не павінна. На мой погляд, гэта проста недапрацоўкі кіраўнікоў альбо, калі гэта камунальныя прадпрыемствы, - мясцовых органаў улады, калі рэспубліканскія - то рэспубліканскіх. Што тычыцца апошніх, то мы трымаем на кантролі ўсе праекты, але, на жаль, тэмпы рэалізацыі не задавальняюць", - канстатавала Наталля Качанава.

Асобную ўвагу ўдзельнікі пасяджэння завастрылі на пытанні адтоку кадраў. Арганізацыямі Аршанскага раёна ў студзені-маі працаўладкавана на 584 чалавекі менш, чым звольнена. "З людзьмі трэба працаваць. Калі ў іх будзе дастойная заработная плата, умовы працы і адпаведнае стаўленне, то ніхто з'язджаць не будзе. У нас шмат добрых прыкладаў, у тым ліку па моладзі, якая зацікаўлена ў працы, калі ў яе ёсць жыллё і камфортныя ўмовы жыцця. Але гэтым пытаннем трэба займацца", - сказала кіраўнік Адміністрацыі Прэзідэнта.

Сваю ацэнку рэалізацыі ўказа №506 "Аб развіцці Аршанскага раёна Віцебскай вобласці" за мінулы перыяд даў кіраўнік спраў Прэзідэнта Віктар Шэйман. "Арганізацыямі раёна за студзень-красавік атрымана Br26,9 млн чыстага прыбытку. Рэнтабельнасць продажаў склалася на ўзроўні 6,8%. Разам з тым казаць аб эфектыўнасці эканамічнага росту заўчасна. Адмоўную рэнтабельнасць у прамысловасці мае кожнае чацвёртае прадпрыемства, у сельскай гаспадарцы - кожнае другое. Узрасла колькасць стратных арганізацый ", - канстатаваў Віктар Шэйман.


Кіраўнікі прадпрыемстваў і мясцовых органаў улады павінны актыўна ўзаемадзейнічаць з людзьмі і своечасова інфармаваць іх аб падзеях, якія адбываюцца. Аб гэтым сказала кіраўнік Адміністрацыі Прэзідэнта Беларусі Наталля Качанава сёння ў Оршы.

Наталля Качанава звярнула ўвагу, што Адміністрацыя Прэзідэнта на пастаяннай аснове маніторыць сітуацыю ў рэгіёнах са зваротамі грамадзян. У апошні час пачасціліся выпадкі калектыўных зваротаў жыхароў Аршанскага раёна з нагоды працы іх прадпрыемстваў, з просьбамі падтрымаць ці, наадварот, памяняць кіраўніка. У сувязі з гэтым яна звярнула ўвагу ўсіх кіраўнікоў на значнасць пастаяннай зваротнай сувязі з людзьмі.

"Не можа быць так, што калектыў збірае подпісы, а яго кіраўнік аб гэтым не ведае. Значыць, ён недапрацоўвае. Калі людзі інфармаваныя аб падзеях, якія адбываюцца на прадпрыемстве або ў горадзе, менш узнікае непрыемных сітуацый і хваляванняў. Гэта жыццё, пытанні былі і будуць узнікаць, але людзям трэба своечасова расказаць, што адбываецца. Кожны кіраўнік павінен працаваць са сваім калектывам, своечасова даводзіць інфармацыю па развіцці прадпрыемства, актуальных пытаннях, якія ёсць магчымасці і перспектывы. Гэта датычыцца і прадстаўнікоў мясцовых органаў улады", - падкрэсліла Наталля Качанава.

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».