Вы тут

Як адбыцца ў прафесіі?


Яна была адным з першых выкладчыкаў, хто прачытаў адкрытую лекцыю па новых формах абслугоўвання карыстальнікаў бібліятэк (з запрашэннем усіх ахвотных). У яе навуковых і метадычных выданнях адлюстраваная дзейнасць кніжніц нашай краіны, гучаць пытанні ўдасканалення. Яна памятае тыя часы, калі бібліятэчны факультэт меў свой неафіцыйны гімн. Лілія Адамаўна Дзямешка — вядомы вучоны ў галіне бібліятэказнаўства, педагог, які знаходзіцца ў пастаянным навуковым пошуку, займаецца актыўнай творчай дзейнасцю.


Выбар прафесіі вызначыў лёс. Лілія Адамаўна шчаслівая: на працягу ўсяго жыцця заўсёды побач з ёю крочыць натхненне, творчы падыход да справы, добразычлівасць да калег, імкненне зрабіць як мага больш і лепш.

Сваёй малой радзімай лічыць Уздзеншчыну, дзе яна вучылася, закончыла сярэднюю школу, пайшла ў самастойнае жыццё. Займаючыся ў Мінскім педагагічным інстытуце імя А. М. Горкага, Лілія Адамаўна, як творчая натура, пісала вершы і гумарэскі, якія прысвячала сябрам. Удзельнічала ў факультэцкай самадзейнасці. Пры арганізацыі вечароўконкурсаў мастацкай самадзейнасці ў педагагічным інстытуце імя А. М. Горкага бібліятэчны факультэт заўсёды займаў прызавыя месцы. За выдатную вучобу Лілія Дзямешка атрымлівала персанальную стыпендыю імя Я. Коласа.

Пасля заканчэння інстытута пачалася працоўная дзейнасць, цікавая, рознабаковая, творчая. Лілія Адамаўна працавала інспектарам па бібліятэчнай рабоце ў Мінскім абласным упраўленні культуры, затым галоўным бібліятэкарам навукова-метадычнага аддзела Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі. Творчая натура Л.  А. Дзямешкі раскрываецца менавіта ў гэты перыяд. Лілія Адамаўна паглыбляе свае веды, займаецца навуковай дзейнасцю. Гэтаму садзейнічала аспірантура пры Мінскім педагагічным інстытуце імя А.М. Горкага.

Пасля паспяховай абароны кандыдацкай дысертацыі ў 1976 г. Л. А. Дзямешка працуе ў Беларускім дзяржаўным універсітэце культуры і мастацтваў на факультэце інфармацыйна-дакументных камунікацый. Творчы падыход у яе праяўляецца ва ўсім. Разам з калегамі Н. У. Клімянковай і С. А. Паўлавай Л. А. Дзямешка падрыхтавала вучэбны дапаможнік «Бібліятэчнае абслуговаўванне». Яна працавала над выкладанымі дысцыплінамі, вяла пастаянную работу над іх абнаўленнем і дапаўненнем, у выніку чаго з’явіўся яшчэ шэраг вучэбных дапаможнікаў па розных раздзелах бібліятэказнаўчых дысцыплін, у тым ліку: «Бібліятэка і вольны час», «Бібліятэчная рэклама», «Менеджмент школьнай бібліятэкі», а таксама шэраг артыкулаў, якія дапаўняюць і раскрываюць вучэбныя дапаможнікі і лекцыі.

Шырокім попытам у студэнтаў карыстаюцца тэрміналагічныя слоўнікі ў галіне біблятэчнай справы, бібліятэказнаўства і кнігазнаўства. Упершыню ў Беларусі ў 1992 г. падрыхтаваны і выдадзены прафесарамі В. Е. Лявончыкавым і Л.  А.  Дзямешкай «Русска-беларускі слоўнік бібліятэчных тэрмінаў», які шырока выкарыстоўваецца не толькі студэнтамі і выкладчыкамі факультэта, але і спецыялістамі-практыкамі.

Істотным унёскам у бібліятэчную справу Рэспублікі Беларусь з’яўляецца «Тлумачальны слоўнік бібліятэчных і бібліяграфічных тэрмінаў» які падрыхтаваны В. Е. Лявончыкавым, Л. А. Дзямешкай і Р. І. Саматыя. Многа карыснага ў ім знойдуць усе, хто цікавіцца сучаснымі праблемамі бібліятэказнаўства, кнігазнаўства, навукова-тэхнічнай інфармацыі, кніжнага гандлю.

Але рознабаковыя інтарэсы Л. А. Дзямешкі не абмяжоўваюцца толькі пералічанымі галінамі ведаў. Лілія Адамаўна па-ранейшаму займаецца не толькі навуковай дзейнасцю. Шэраг публікацый з’яўляюцца ў друку. А колькі вершаў Л.  А.  Дзямешка прысвяціла сваім калегам і сябрам. Ёсць вершы, прысвечаныя малой радзіме.

Ніна ЛЯЙКО, прафесар кафедры інфармацыйных рэсурсаў і камунікацыі БДУКіМ

Выбар рэдакцыі

Рэгіёны

Як прайшоў «Марафон адзінства» у Віцебску

Як прайшоў «Марафон адзінства» у Віцебску

Два дні былі насычаны ўнікальнымі выставамі, карыснымі праектамі і інтэрактыўнымі пляцоўкамі.

Грамадства

Як людзі з інваліднасцю робяць свет лепшым

Як людзі з інваліднасцю робяць свет лепшым

«Нашы работы — жывыя, з энергетыкай любові і дабра».

Грамадства

Гарадское асяроддзе становіцца больш даступным для людзей з інваліднасцю

Гарадское асяроддзе становіцца больш даступным для людзей з інваліднасцю

Галоўная мэта дзяржавы сёння — інтэграваць чалавека з інваліднасцю ў грамадства.