Вы тут

Макей: Кожны з нас павінен хадзіць часцей у вышыванцы і гаварыць на роднай мове


Міністэрства замежных спраў Беларусі арганізавала у Мінску фестываль «У Беларусі як дома 2.0», прымеркаваны да Дня вышыванкі, піша БелТА. 


Фармат мерапрыемства пашырыўся да міні-фестывалю ў мінулым годзе, кожная з краін-удзельніц можа прадэманстраваць сваю нацыянальную вопратку, традыцыі і кухню. У свяце традыцыйна ўдзельнічаюць са сваімі сем'ямі кіраўніцтва і супрацоўнікі Міністэрства замежных спраў, кіраўнікі дыпламатычных місій, акрэдытаваных у Беларусі.

Размаўляючы з журналістамі падчас мерапрыемства, кіраўнік беларускага знешнепалітычнага ведамства Уладзімір Макей адзначыў, што мэта гэтага фестывалю простая: арганізатарам хочацца, каб замежныя дыпламаты адчулі, што Беларусь з'яўляецца для іх другім домам. Культуры павінны не падаляць краіны і народы, а, наадварот, збліжаць іх, падкрэсліў міністр.

Таксама Уладзімір Макей распавёў, што вышыванку апранае не раз у год на прыём, але і не так часта, як хацелася б.

— Думаю, кожны з нас павінен узяць на сябе абавязацельствы хадзіць часцей у вышыванцы і гаварыць на роднай беларускай мове, — сказаў міністр.

Многія замежныя дыпламаты прыйшлі на свята ў нацыянальных строях. Напрыклад, пасол Швецыі ў Беларусі Крысціна Юханесан апранула сукенку сваёй бабулі, якой больш за 100 гадоў. Такі касцюм характэрны для поўначы яе краіны.

Упершыню фестываль наведала пасол Вялікабрытаніі ў Беларусі Фіёна Гіб. Уражанні ў яе засталіся станоўчымі: нячаста ў адным месцы атрымліваецца пазнаёміцца з такой колькасцю нацыянальных культур. Фіёна Гіб родам з Шатландыі, таму паспрабавала свайму вобразу надаць нацыянальны каларыт, і ў гэтае прахалоднае надвор'е ўцяпліла тартановай накідкай.

Усяго ў фестывалі прынялі ўдзел каля 200 гасцей. Тут былі прадстаўлены нацыянальныя кухні каля 20 краін, у тым ліку Беларусі, Украіны, Расіі, Польшчы, Індыі, Італіі, Рэспублікі Карэя, Пакістана, ААЭ, Судана, Таджыкістана, Узбекістана, ЗША, Чэхіі. Удзельнікі пазнаёміліся з унікальнымі танцамі і песнямі народаў Азербайджана, Індыі, Ірана, Казахстана, Туркменістана, Турцыі і Украіны. Аб славутасцях і пейзажах розных краін распавяла фотавыстава «Мой родны кут».

У МЗС Беларусі адзначылі, што такія сустрэчы закліканы на фоне разнастайнасці паказаць і падабенства духоўных крыніц многіх народаў. Падчас іх ствараецца неверагодная атмасфера яднання розных нацый і культур, там можна бліжэй пазнаёміцца з каларытам і традыцыямі народаў, краін, рэгіёнаў і нават кантынентаў, упэўненыя ў міністэрстве.

Фота БелТА

Выбар рэдакцыі

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Грамадства

24 красавіка пачаў работу УНС у новым статусе

24 красавіка пачаў работу УНС у новым статусе

Амаль тысяча дзвесце чалавек сабраліся, каб вырашаць найважнейшыя пытанні развіцця краіны. 

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.