Вы тут

Рэктар БДПУ Аляксандр Жук узнагароджаны ордэнам Акадэмічных пальмаў


Да ўзнагароды ён быў прадстаўлены за значны ўклад у інтэграцыю беларускай вышэйшай школы ў Еўрапейскую адукацыйную прастору і развіццё супрацоўніцтва з французскімі партнёрамі ў галіне адукацыі.


На працягу шэрагу гадоў Аляксандр Жук быў нацыянальным каардынатарам Рэспублікі Беларусь у праграме Савета Еўропы па павышэнню кваліфікацыі настаўнікаў (з 1995 па 1999 год). У верасні-кастрычніку 2003 года прадстаўляў Беларусь у камісіі па адукацыі на 32-ай сесіі Генеральнай канферэнцыі ЮНЕСКА ў  Парыжы. У цяперашні час ён з'яўляецца віцэ-прэзідэнтам Асацыяцыі рэктараў педагагічных універсітэтаў Еўропы.

БДПУ развівае і падтрымлівае актуальныя напрамкі франка-беларускага супрацоўніцтва. У лістападзе 2016 года быў падпісаны дагавор аб супрацоўніцтве з Вышэйшай школай выкладчыцкага саставу і адукацыі (ESPE) Акадэміі Ліёна.

Універсітэт рэалізуе шэраг праектаў у галіне пачатковай адукацыі ( "Ад культуры чытання - да культуры асобы", "Музыка ў фарбах"), накіраваных на вывучэнне французскай мовы, французскай літаратуры і культуры. Штогод студэнты і выкладчыкі факультэта пачатковай адукацыі прымаюць удзел у міжнародных Днях франкафоніі.

Для пашырэння прафесійнай камунікацыі педагогаў кафедры замежных моў БДПУ створаны руска-французскія слоўнікі, для студэнтаў пастаянна праводзяцца конкурсы праектаў і прэзентацый на французскай мове. Выкладчыкі БДПУ вывучаюць французскую мову у Франка-беларускім цэнтры, навучаюцца на курсах французскай мовы для дзяржаўных служачых, арганізаваных Пасольствам Францыі ў Беларусі

Універсітэцкі народны ансамбль народнай музыкі, танца і песні "Рэй" з'яўляецца ўдзельнікам міжнародных фестываляў, якія праходзяць у розных гарадах Францыі.

Даведка:

Ордэн Акадэмічных пальмаў - ўзнагарода Францыі за заслугі ў адукацыі і навуцы -- быў  заснаваны ў 1808 годзе імператарам Напалеонам I для акадэмікаў і прафесараў Парыжскага ўніверсітэта і некаторых ліцэяў. У цяперашні час ім могуць быць узнагароджаны асобы, якія ўнеслі значны ўклад у народную адукацыю, а таксама актыўна спрыяюць распаўсюджванню французскай культуры ў іншых краінах. Кандыдатуры для ўзнагароджання разглядаюцца ў Савеце ордэна Акадэмічных пальмаў пад старшынствам міністра народнай адукацыі Францыі. Спіс узнагароджаных зацвярджае прэм'ер-міністр Францыі.

Надзея НІКАЛАЕВА

Выбар рэдакцыі

Калейдаскоп

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Стральцам на гэтым тыдні не трэба пераацэньваць сваіх магчымасцяў.

Гандаль

Кандытарскія вырабы — брэнд беларускай харчовай прамысловасці

Кандытарскія вырабы — брэнд беларускай харчовай прамысловасці

Напярэдадні Міжнароднага сімпозіума кандытараў эксперты расказалі аб планах і перспектывах кандытарскай галіны.

Сям'я і дэмаграфія

Святлана Клачкова: Чым больш дзяцей, тым больш любові

Святлана Клачкова: Чым больш дзяцей, тым больш любові

Як жа шматдзетная сям’я спраўляецца з хатнімі клопатамі?