Mаbrа Еlерhаntорhіlа — адзін з дзівосных відаў начных матылькоў. Яго асноўная ежа — слёзы сланоў.
Паводле нядаўніх даследаванняў, такое харчаванне даволі пажыўнае, бо слёзы жывёл складаюцца не толькі з вады і солі, але і з пэўнай колькасці бялку. Матылькі, кволыя і пяшчотныя насякомыя, могуць піць слёзы, знаходзячыся непасрэдна каля вока слана, прычым жывёліна гэтага нават не заўважыць.
Некаторыя іншыя віды начных матылькоў таксама харчуюцца слязамі. Пры гэтым усе віды стараюцца трымацца далей ад драпежнікаў і пераважна п'юць слёзы буйных, у асноўным капытных, жывёл. Некаторыя матылькі часам п'юць нават слёзы людзей, і кожны від мае свой унікальны спосаб атрымліваць улюбёны ласунак.
Так, некаторыя матылькі ўводзяць хабаток пад павека соннай жывёлы, а затым паглынаюць вадкасць. Іншыя спецыяльна выкарыстоўваюць свой хабаток для раздражнення вока, каб выдзеліліся слёзы. Больш за ўсё не пашанцавала віду Роnсеtіа — у гэтых матылькоў настолькі кароткія хабаткі, што ім даводзіцца піць, прычапіўшыся наўпрост да вочнага яблыка. Для іх вельмі важная здольнасць насычацца як мага хутчэй, бо па зразумелых прычынах іх жыццё можа скончыцца вокамгненна — літаральна.
Іван КУПАРВАС
Для Блізнятаў падзеі на гэтым тыдні складуцца на іх карысць.
Эксперты адказалі на распаўсюджаныя пытанні аб зменах у пенсіённым забеспячэнні.
Шматмільярдны бізнес ні перад чым не спыняецца, у тым ліку не шкадуе здароўя людзей.