Вы тут

Заўтра адбудзецца афіцыйнае адкрыццё «Славянскага базара»


Традыцыйна ў цэнтры ўвагі фэсту № 1 на постсавецкай прасторы — конкурсы. Гэтымі днямі — дзіцячы. Дарэчы, калі ўспомніць прозвішчы вельмі запатрабаваных сёння артыстаў, якія калісьці былі яго ўдзельнікамі, спіс будзе доўгі.


Штогод для юных канкурсантаў у дырэкцыі прыдумляюць магчымасць літаральна трапіць у казку. Сёлета яны сталі гасцямі старога Хатабыча. І гэта невыпадкова: Лазар Лагін, аўтар гэтага і ў наш час вельмі папулярнага твора для дзятвы жыў у Віцебску, калі сам быў маленькі. Недалёка ад месца, дзе знаходзіўся яго дом, на беразе ракі Віцьба, каля скульптуры чараўніка і пачалася цырымонія жараб'ёўкі ўдзельнікаў конкурсу. А працягнулі яе ў канцэртнай зале «Віцебск», дзе і праходзяць конкурсныя выступленні.

Упершыню сярод тых, хто змагаецца за прызавыя месцы, аказалася прадстаўніца Індыі. Журы дзіцячага конкурсу ўзначальвае шведская зорка — выканаўца, кампазітар і музыкант Босан. 8 ліпеня ў юных выканаўцаў адбылося першае выступленне на «Славянскім базары ў Віцебску».

Кожны канкурсант выканаў песню кампазітара краіны, якую прадстаўляе на роднай мове. Наша зямлячка Ксенія Галецкая выступіла пад нумарам 18. Дарэчы, у размове з прадстаўнікамі СМІ прадстаўніца Беларусі сказала, што для яе не вельмі важна, пад якім нумарам выступаць. Бо верыць яна не ў магію лічбаў, а ў тое, што журы ацэніць вынік яе намаганняў па падрыхтоўцы да творчага спаборніцтва.

Сёння беларуска выйшла на сцэну пад нумарам 19. Дарэчы, удзельнікі ў другі дзень выпрабавання маюць права выканаць любую песню на свой выбар.

Па добрай традыцыі балы пасля выступлення не агучваюць. Імёны тых, хто стане ўладальнікам Гран-пры (пяць тысяч долараў), першай, другой і трэцяй прэмій, стануць вядомыя 11 ліпеня пасля завяршэння гала-канцэрта.

Учора ж адной з галоўных падзей «Славянскага базару» можна было назваць цырымонію падняцця сцяга фэсту — у комплексе Летняга амфітэатра. Упершыню яна адбылася ў вячэрні час.

А дзясятай вечара на галоўнай сцэнічнай пляцоўцы пачаўся феерычны канцэрт «Уверцюра да фестывалю: ад класікі да рока». Прэзідэнцкі аркестр Рэспублікі Беларусь пад кіраўніцтвам галоўнага дырыжора Віктара Бабарыкіна аздобіў выступленні выканаўцаў з Беларусі, Італіі, Карэі, Францыі, Малдовы, Расіі.

Сёння ў Віцебску насычаная праграма, як, у прынцыпе, і на працягу ўсяго тыдня. У фестывальнай афішы — пастаноўкі ў Беларускім тэатры «Лялька» і Нацыянальным акадэмічным драмтэатры імя Якуба Коласа, мастацкія выстаўкі, канцэрты папулярных артыстаў з Расіі Еmіn і Стаса Міхайлава.

Заўтра адбудзецца афіцыйнае адкрыццё самага маштабнага фестывалю нашай краіны. Нагадаем, што падчас фэсту курсіруе дадатковы цягнік з Мінска ў Віцебск і назад. Са сталіцы ён адпраўляецца ў 12.42, з Віцебска — у 1.30. Для многіх мінчан экскурсія аднаго дня па «хлеб і відовішчы» стала традыцыяй.

Аляксандр ПУКШАНСКІ

Фота БелТА

Загаловак у газеце: Базарны дзень

Выбар рэдакцыі

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Вольга Здзярская: Для мяне мая прафесія — жыццё

Вольга Здзярская: Для мяне мая прафесія — жыццё

Актрыса НАДТ імя М. Горкага — пра шлях да сцэны і натхненне.

Грамадства

«Любоў — галоўнае, што бацькі павінны даць сваім дзецям»

«Любоў — галоўнае, што бацькі павінны даць сваім дзецям»

Тата і мама — два самыя важныя чалавекі ў жыцці кожнага дзіцяці.