У наступным навучальным годзе зімовыя канікулы ў беларускіх школьнікаў будуць доўжыцца аж 17 дзён: з 26 снежня да 11 студзеня.
Але насамрэч на адпачынак дзеці адправяцца на дзень раней — на каталіцкія Каляды, якія лічацца дзяржаўным святам і выхадным днём, а на вучобу выйдуць толькі 13 студзеня, бо 12 студзеня прыпадае на нядзелю. А вось веснавыя канікулы пасля самай працяглай і складанай трэцяй школьнай чвэрці будуць самыя кароткія...
У інфармацыйным лісце Міністэрства адукацыі паведамляецца, што першая вучэбная чвэрць у 2019/2020 навучальным годзе будзе доўжыцца з 2 верасня да 31 кастрычніка; другая — з 11 лістапада да 24 снежня; трэцяя — з 13 студзеня да 28 сакавіка і чацвёртая — з 6 красавіка да 30 мая.
Працягласць восеньскіх канікул складзе 9 дзён (з 1 да 9 лістапада ўключна); зімовых — 17 дзён (з 26 снежня да 11 студзеня) і веснавых — 6 дзён (з 30 сакавіка да 4 красавіка ўключна).
Для навучэнцаў першых і другіх класаў у трэцяй чвэрці прадугледжаны дадатковыя зімовыя канікулы з 17 да 23 лютага працягласцю сем дзён.
Надзея НІКАЛАЕВА
Расказаў першы намеснік старшыні Дзяржаўнага камітэта па навуцы і тэхналогіях Рэспублікі Беларусь Дзяніс Каржыцкі.
Як вакцыны выратоўваюць жыцці і чаго можа каштаваць іх ігнараванне?
Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.
Васілеўскія такія: на Зямлі і ў космасе ліхія!